Даўгаўпілскі ўніверсітэт
Даўгаўпілскі ўніверсітэт (ДУ (DU)) | |
---|---|
лат.: Daugavpils Universitāte | |
![]() | |
Арыгінальная назва | лат.: Daugavpils Universitāte |
Заснаваны | 1921 |
Год закрыцця | 1940 |
Рэарганізаваны | 2001 |
Тып | класічны ўніверсітэт |
Рэктар | Арвідс Баршчэўскіс |
Рэктар | Arvīds Barševskis[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Даўгаўпілс |
Сайт | du.lv |
![]() |
Даўгаўпілскі ўніверсітэт (лат.: Daugavpils Universitāte), ці ДУ (DU) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Даўгаўпілсе ў Латвіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Даўгаўпілскі дяржаўны настаўніцкі інстытут
[правіць | правіць зыходнік]
Даўгаўпілскі ўніверсітэт сваімі каранямі сыходзіць у 1921 г. 4 лістапада ў сувязі з недахопам у маладой краіне прафесійна падрыхтаваных настаўнікаў, у Даўгаўпілсе ў памяшканнях сярэдняй школы па вул. Вальдэмара 32 (цяпер вул. Гімназіяс) была адкрыта першая ў Латгаліі чатырохгадовая педагагічная вучэльня. Дырэктарам навучальнай установы быў прызначаны Яніс Юргенс. У калектыве было 9 настаўнікаў, у двух акадэмічных групах налічвалася 36 навучэнцаў.
У 1922/1923 навучальным годзе педагагічную школу перайменавалі ў настаўніцкую семінарыю з чатырма гадамі навучання. У снежні 1922 г. настаўніцкая семінарыя пераехала ў прадугледжаныя для яе памяшканні на сучаснай вул. Саўлес. Колькасць студэнаў павялічылася да 67, працавала ўжо 13 настаўнікаў і ўтварылася 3 групы. У семінарыі вывучалі латышскую, нямецкую, рускую мовы, латгальскі дыялект, прыродазнаўчыя навукі, матэматыку, гісторыю, фізкультуру і маляванне, спевы і закон Божы (асобна для каталікоў і лютэранаў).
1 жніўня 1923 г. настаўніцкая семінарыя была рэарганізавана ў Даўгаўпілскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут з пяцігадовымі навучальнымі праграмамі. Выпускнікі атрымлівалі дыпломы, якія давалі права выкладаць ва ўсіх шасцігадовых пачатковых школах, класах і агульнаадукацыйныя прадметы ніжэй узроўня прафесійна-тэхнічных вучэльняў. Працягласць навучання ў розныя часы была рознай і павялічылася з 4 гадоў у 1921—1923 гг. да 5 гадоў у 1924—1929 гг. і да 6 гадоў у 1929—1940 гг. Агулам з 1923 г. да 1940 г. навучальная ўстанова падрыхтавала 505 настаўнікаў. Акрамя вучэбнай дзейнасці, студэнты інстытута займаліся творчасцю: дзейнічалі сімфанічны аркестр, хор, тэатр, выдаваўся літаратурны часопіс. Студэнты ўдзельнічалі ў шматлікіх экскурсіях, збіралі па ўсёй Латгаліі фальклор і рознага роду этнаграфічныя матэрыялы. Пры інстытуце былі адчыненыя школа і дзіцячы садок, дзе студэнты маглі практыкавацца ў педагагічным майстэрстве.
16 ліпеня 1940 г. інстытут зачынілі, уся яго матэрыяльна-тэхнічная база была перададзена Педагагічнаму інстытуту ў Рэзэкнэ. Але ўжо ў кастрычніку 1944 г. было прынята рашэнне аб аднаўленні дзейнасці інстытута ў Даўгаўпілсе з двухгадовым тэрмінам навучання. У перыяд з 1944 па 1952 гг. навучанне ў настаўніцкім інстытуце прайшлі больш за 1500 студэнтаў очнай і завочнай форм навучання чатырох факультэтаў.
Даўгаўпілскі педагагічны інстытут
[правіць | правіць зыходнік]
У сувязі з пераходам СССР на ўсеагульную сярэднюю адукацыю і недахопам педагогаў з вышэйшай адукацыяй, у пачатку 1950-х гг. настаўніцкі інстытут быў ператвораны ў педагагічны інстытут на правах вну. 18 красавіка 1952 г. быў выдадзены загад аб рэарганізацыі настаўніцкага інстытута ў вышэйшую навучальную ўстанову — Даўгаўпілскі педагагічны інстытут (ДПІ). Працягласць навучання ў новым інстытуце складала 4 гады, і студэнты навучаліся на двух факультэтах — фізіка-матэматычны і філалагічны.
З цягам часу ўзраслі як і колькасць выкладчыкаў, так і іх навуковая кваліфікацыя. Калі ў 1952 г. у інстытуце пачалі працаваць усяго 38 выкладчыкаў, то ўжо ў 1956 г. іх колькасць дасягнула 100 і працягвала кожы год расці. У 1954 г. былі створаныя два новых факультэты — прыродазнаўчых навук (пазней біялогіі) і гісторыі (у 1960-х гг. аб’яднаны з філалагічным) 1956 г. у гісторыі вышэйшай школы быў адметны дзвюма падзеямі — пабудаваны новы вучэбны корпус на сучаснай вул. Віенібас і здзейснены пераход на пяцігадовыя навучальныя праграмы. ДПІ імкліва рос, як і колькасць студэнтаў. Ужо на пятым годзе існавання вну колькасць студэнтаў вочнага аддзялення перавысіла 1 тыс.
У 1970-х гг. на гісторыка-філалагічным факультэце на базе кафедры музыкі і спеваў было створана музычна-педагагічнае аддзяленне, якое ператварылася ў музычна-педагагічны факультэт. На вуліцы Кандавас 1 у 1973 г. быў адкрыты новы спартыўны комплекс, у 1987 г. быў створаны і факультэт фізічнага выхавання. Такім чынам, у канцы 1980 — пачатку 1990-х гг. навучанне было арганізавана на пяці факультэтах (філалогіі, фізікі і матэматыкі, біялогіі і хіміі, музыкальнай педагогікі і фізічнага выхавання). У верасні 1989 г. быў адкрыты навучальны корпус па вул. Парадэс 1. У 1991 г. быў распачаты прыём студэнтаў на спецыяльнасці па сацыялогіі, філасофіі і эканомікі. Усяго ў пачатку 1990-х гг. у ДПІ навучалася больш за 2,5 тыс. студэнтаў.
Даўгаўпілскі ўніверсітэт
[правіць | правіць зыходнік]
29 студзеня 2001 г. на пасяджэнні Сената вну была зацверджана канцэпцыя развіцця вну на 2001—2010 гг., дзе ўстанова ужо пазіцыянуецца як рэгіянальны адукацыйны, навуковы і культурны цэнтр. 5 сакавіка 2001 г. Устаноўчы сход зацвердзіў змяненне найменавання Даўгаўпілскага педагагічнага універсітэта на Даўгаўпілскі ўніверсітэт.
Адбыліся таксама значныя змены ў структуры вну. 1 кастрычніка 2001 г. быў створаны факультэт сацыяльных навук, рэарганізаваны факультэт педагогікі і псіхалогіі. 7 жніўня 2003 г. на пасяджэнні Сената вну створаны факультэт адукацыі і кіравання. Пасля 2001 г. ў ДУ былі заснаваныя і паспяхова працуюць некалькі навукова-даследчых інстытутаў і цэнтраў: Інстытут ўстойлівай адукацыі (2003 г.), Інстытут сацыяльных даследаванняў (2003 г.),Іінстытут кампаратыўных даследаванняў (2003 г.), Цэнтр вуснай гісторыі (2003 г.), Цэнтр інавацыйнай мікраскапіі (2004 г.), Інстытут экалогіі (2004 г.) і Інстытут сістэмнай біялогіі (2005 г). Сваю працу працягвае і Латгальскі даследчы інстытут (працуе з 1991 г.).
У цяперашні час навучальны працэс у ДУ праходзіць на пяці факультэтах: натуральных навук і матэматыкі, гуманітарнай адукацыйнай і кіравання, музыкі і мастацтва, сацыяльных навук у 3 навучальных карпусах: на вул. Віенібас 13, па вул. Парадэс 1 і вул. Саўлес, 1/3, а таксама ў спартыўным комплексе на вул. У 2006/2007 навучальным годзе ва ўніверсітэце навучалася каля 5 тыс. студэнтаў і працавала каля 200 выкладчык, з якіх амаль палова мелі навуковыя ступені доктара і доктара хабілітаванага.
Факультэты і кафедры
[правіць | правіць зыходнік]
- Факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук
- Кафедра анатоміі і фізіялогіі
- Кафедра фізікі і матэматыкі
- Кафедра інфарматыкі
- Кафедра хіміі і геаграфіі
- Гуманітарны факультэт
- Кафедра англійскай філалогіі і перакладу
- Кафедра латышскай літаратуры і культуры
- Кафедра латышскай мовы
- Кафедра русістыкі і славістыкі
- Кафедра гісторыі
- Кафедра замежных моў
- Факультэт сацыяльных навук
- Кафедра эканомікі і сацыялогіі
- Кафедра сацыяльнай псіхалогіі
- Кафедра права
- Факультэт адукацыі і кіравання
- Кафедра спорту
- Кафедра педагогікі і педагагічнай псіхалогіі
- Факультэт музыкі і мастацтваў
- Кафедра музыкі
Выбітныя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Мітрапаліт Аляксандр (Кудрашоў) — праваслаўны царкоўны іерарх, мітрапаліт Рыжскі і ўсяе Латвіі
- Рыта Стродэ — латвійскі палітык, мэр Даўгаўпілса, дэпутат Сейма Латвіі
- Алег Раждзественскі — рэктар Даўгаўпілскага педагагічнага інстытута ў 1972—1992 гг.
- Антон Бубала — беларускі грамадскі дзеяч, краязнавец, паэт
- Барыс Юдзін — расійскі і амерыканскі паэт і празаік
- Эдуард Мекш - латвійскі літаратуразнаўца, хабілітаваны доктар філалогіі, прафесар
- Зоя Крот - беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт Даўгаўпілскага ўніверсітэта (лат.), (англ.)