Даўгерутэ
| Даўгерутэ | |
|---|---|
| Нараджэнне | XII стагоддзе |
| Смерць |
1213 |
| Дзеці | Даўгерутаўна[d] |
Даўгерутэ, Даўгерут (ням.: Daugeruthe; літ.: *Daugėrutis, *Daugerutis, *Daugirutis; XII ст. — 1213, Вендэн) — князь літоўскі.
Імя
[правіць | правіць зыходнік]Імя Даўгерут — з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжання[1].
Першая аснова Daug- (як у імені Міндоўг) звязаная з літ. daug «шмат»[2]. Злучальнай галоснай з ёй злучана другая аснова Rut- як у старапрускіх імёнах O-rute, Da-rutte.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згаданы пад 1209 годам у «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага, паводле яго сведчанняў Даўгерутэ быў «адным з найбольш магутных літоўцаў» (potentioris de Lethonia), цесцем і саюзнікам герцыкскага князя Усевалада. У 1213 годзе Даўгерутэ ездзіў у Вялікі Ноўгарад, імаверна, каб заключыць саюз супраць немцаў у Лівоніі. На зваротным шляху схоплены і загінуў у зняволенні[3]. Вячаслаў Насевіч выказаў думку, што Даўгерутэ мог быць ананімным бацькам Міндоўга, якога Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка называе вялікім каралём (könig gros) літоўцаў[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ T. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13.
- ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 82-83.
- ↑ Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. — Москва-Ленинград : АН СССР, 1938. — 608 с. С. 113, 149.
- ↑ Насевіч 1998.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. — Москва-Ленинград : АН СССР, 1938. — 608 с.
- Насевіч В. Пытанняў больш, чым адказаў // Беларускі гістарычны агляд. Т. 5. Сш. 1(8). — Мн., 1998. — С. 210—226; Рэцэнзія: Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — 208 с.