Дваццаць адно патрабаванне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дваццаць адно патрабаванне

Дваццаць адно патрабаванне — патрабаванні, якія прад'явіла Японія Кітаю 18 студзеня 1915 года ў мэтах ўстанаўлення эканамічнага і палітычнага кантролю Японіі ў Кітаі. Складаліся з 5 груп. 1 -я група патрабавала ад Кітая даць згоду на ўсе ўмовы, пра якія Японія ў будучыні на мірнай канферэнцыі дамовіцца з Германіяй па пытанні аб германскай "арандаванай" тэрыторыі ў Шаньдуне, захопленай японцамі ў 1914 годзе. 2 - я група ўтрымоўвала патрабаванні падаўжэння тэрміну "арэнды" Люйшунь (Порт- Артура), Даляня і паўднёва-маньчжурскай чыгункі да 99 гадоў. 3-я група прадугледжвала ператварэнне Ханьепінскага металургічнага камбіната ў сумеснае япона-кітайскае прадпрыемства. 4-я група патрабавала ад Кітая ўзяцць на сябе абавязацельствы не даваць якой-небудзь трэцяй дзяржаве гавані, бухты або астравы. 5-я група ўтрымоўвала патрабаванні Японіі аб запрашэнні Кітаем японскіх дарадцаў, адзінай япона-кітайскай паліцыі ў найважнейшых гарадах і г.д. Пасля ультыматуму Японіі (у траўні 1915) патрабаванні , за выключэннем агульнапалітычных пунктаў 5-й групы, ад якіх Японія з прычыны процідзеяння іншых дзяржаў часова адмовілася, былі прынятыя ўрадам Юань Шыкая.