Дваццаць чацвёртая папраўка да Канстытуцыі ЗША

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дваццаць чацвертая папраўка да Канстытуцыі Злучаных Штатаў дазволіла грамадзянам краіны ўдзельнічаць у выбарах Прэзідэнта незалежна ад уплаты ці няўплаты падаткаў. Ратыфікавана 23 студзеня 1964 г.

Тэкст папраўкі[правіць | правіць зыходнік]

Раздзел 1. Права грамадзян Злучаных Штатаў удзельнічаць у галасаванні на кожных першасных ці іншых выбарах за Прэзідэнта ці Віцэ-прэзідэнта, за выбаршчыкаў Прэзідэнта ці Віцэ-прэзідэнта, або за сенатараў ці прадстаўнікоў у Кангрэсе, не павінна аспрэчвацца ці абмяжоўвацца Злучанымі Штатамі, або якім-небудзь штатам з прычыны няплаты якога-небудзь выбарчага ці іншага падатку.

Раздзел 2. Кангрэс мае права забяспечваць выкананне гэтага артыкулу праз прыняцце адпаведнага заканадаўства.


« Section 1.

The right of citizens of the United States to vote in any primary or other election for President or Vice President, for electors for President or Vice President, or for Senator or Representative in Congress, shall not be denied or abridged by the United States or any state by reason of failure to pay any poll tax or other tax.

Section 2.

The Congress shall have power to enforce this article by appropriate legislation.[1]

»

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]