Дворнаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дворнаўскі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Мёрскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Дворнава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 18 сакавіка 1963

Дво́рнаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Дворнава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Стральцоўскі сельсавет у складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Стральцова. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дворнава, сельсавет перайменаваны ў Дворнаўскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Драбаўшчынскага сельсавета (25 населеных пунктаў: Айчызна, Амелькава, Бортнікі, Воўкава, Ганчары, Гарані, Гінькі, Грышкава, Дамашы, Драбаўшчына, Закрэўшчына, Карчы I, Крукаўшчына, Кукроўскія, Лугавыя, Пагарэльшчына, Пратасы, Серпуці, Сёмкава, Сіняўшчына, Соіна, Старынкі, Струі, Філіпава і Шэрсні) сельсаветаў[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. У пачатку 1963 года ў склад Пліскага сельсавета Глыбоцкага раёна перададзены 25 населеных пунктаў (Айчызна, Амелькава, Бортнікі, Воўкава, Ганчары, Гарані, Гінькі, Грышкава, Дамашы, Драбаўшчына, Закрэўшчына, Карчы I, Крукаўшчына, Кукроўскія, Лугавыя, Пагарэльшчына, Пратасы, Серпуці, Сёмкава, Сіняўшчына, Соіна, Старынкі, Струі, Філіпава і Шэрсні)[3]. 18 сакавіка 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лужкоўскага сельсавета[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  3. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. і выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.