Перайсці да зместу

Дворышча (Крупскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дворышча, Бобрскі сельсавет)
Вёска
Дворышча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 53 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
2220400
Аўтамабільны код
5
СААТА
6230857026
Дворышча (Беларусь)
Дворышча
Дворышча
Дворышча (Мінская вобласць)
Дворышча
Дворышча

Дво́рышча[1] (трансліт.: Dvoryšča, руск.: Дворище) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бобрскага сельсавета.

Вядома з XVIII стагоддзя. У 1772 годзе 3 двары, належалі Агінскім. У Айчынную вайну 1812 года вёска разбурана французамі. У 1873 годзе 36 мужчын. У 1909 годзе вёска ў складзе Бобрскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 28 двароў, 169 жыхароў.

З 20 жніўня 1924 года ў складзе Бобрскага сельсавета Крупскага раёна. У 1930-я гады вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас «Зорка». У Вялікую Айчынную вайну загінулі 16 чалавек. Пасля вайны калгас адноўлены, з 1950 года вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса «Чырвоны Бобр», 1960 года — саўгаса «Бобр», з 1967 года — саўгаса «Колас», потым — калгаса «Колас». На 1 студзеня 1998 года 29 гаспадарак, 66 жыхароў. Малочнатаварная ферма[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Памяць: Крупскі раён (бел.) / складальнік і навуковы рэдактар Дз. М. Хромчанка. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1999. — С. 603. — 637 с.