Перайсці да зместу

Дворышча (Мінск, усходняя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дворышча, Мінск (усходняя))
Вёска
Дворышча
Дворышча ў 2010 г.
Дворышча ў 2010 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Дворышча (Беларусь)
Дворышча
Дворышча
Дворышча (Мінск)
Дворышча
Дворышча

Дво́рышча — колішняя вёска на левым беразе ракі Свіслач, з 1967 года ў складзе Мінска.

У 1897 годзе засценак Дворышча Сеніцкай воласці, 20 двароў, 120 жыхароў, у маёнтку Дворышча 1 двор, 34 жыхары[1]. У 1917 годзе вёска ў Сеніцкай воласці Мінскага павета: 19 двароў, 138 жыхароў; побач засценак Дворышча (23 жыхары), хутар Дворышча Гарбуза (15 жыхароў), пазней зліліся ў адну вёску. З 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[2]. У 1967 годзе ўключаная ў межы горада Мінска[3].

Забудова вёскі захавалася, месціцца на вуліцы Дворышчы.

Працяг гэтай вуліцы ўключае і тэрыторыю ранейшай вёскі Бугрымаўка.

Зноскі

  1. Памяць 1998, с. 575.
  2. Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 149.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 снежня 1967 г. Аб уключэнні ў мяжу горада Мінска некаторых населеных пунктаў Мінскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 36 (1194).