Дворышча (Крупскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Дворышча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Аўтамабільны код
5
Дворышча на карце Беларусі ±
Дворышча (Крупскі раён) (Беларусь)
Дворышча (Крупскі раён)
Дворышча (Крупскі раён) (Мінская вобласць)
Дворышча (Крупскі раён)

Дво́рышча[1] (трансліт.: Dvoryšča, руск.: Дворище) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бобрскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 18 ст. У 1772 г. 3 двары, належалі Агінскім. У Айчынную вайну 1812 г. вёска разбурана французамі. У 1873 г. 36 мужчын. У 1909 г. вёска ў складзе Бобрскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 28 двароў 169 жыхароў. З 20.08.1924 г. ў складзе Бобрскага сельсавета Крупскага раёна. У 1930-я гады вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас «Зорка». У Вялікую Айчынную вайну загінулі 16 чалавек. Пасля вайны калгас адноўлены, з 1950 г. вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса «Чырвоны Бобр», 1960 г. — саўгаса «Бобр», з 1967 г. — саўгаса «Колас», потым — калгаса «Колас». На 01.01.1998 г. 29 гаспадарак, 66 жыхароў. Малочнатаварная ферма.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]