Двор Гомель (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Двор Гомель — археалагічны помнік: селішча каля в. Двор Гомель Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Размешчана за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі і 0,2 км на захад ад шашы МінскПолацк Р46. Пляцоўка выцягнута ўздоўж паўночнага берага возера Гомель на даўжыню 400 м, плошча 2,4 га. Культурны пласт 0,5—1 м. Выяўлена Э. М. Зайкоўскім, у 1997 годзе М. В. Клімаў даследаваў 48 м². Знойдзены фрагменты глінянага посуду 5 ст., у т.л. кераміка «з расчосамі», фрагменты ляпнога посуду трэцяй чвэрці 1-га тыс. н.э. старажытна-рускага перыяду і 16—17 стст. Сярод металічных вырабаў вылучаецца жалезная шпора сярэдзіны 1-га тыс., рыбалоўны кручок, крэсіва. Пляцоўка паселішча разворваецца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]