Двухпялёснік
Выгляд
Двухпялёснік | |||||||||||||||||||
![]() Двухпялёснік парыжскі (Circaea lutetiana) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Circaea L. (1753) | |||||||||||||||||||
Наменклатурны тып | |||||||||||||||||||
|
Двухпялёснік[1][2] (Circaea) — род кветкавых раслін сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 25—35[3] см, з паўзучым карэнішчам. Сцябло прамое або ўзыходнае, простае ці галінастае. Лісце суцэльнае, супраціўнае, з чаранкамі. Кветкі дробныя, сабраныя ў канцавыя простыя або галінастыя гронкі. Колер кветак белы, ружаваты ці бэзаваты. Плод арэшкападобны, укрыты кручкаватымі валаскамі.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае 12[2] (15[4]) відаў, распаўсюджаных ва ўмераных і халодных зонах Паўночнага паўшар’я[2]. Рэлікты тургайскіх лясоў[3]. Растуць у вільготных і цяністых лясах, у ярах, хмызняках, на пнях і калодах[2].
Віды
[правіць | правіць зыходнік]
- Circaea alpina L. — Двухпялёснік альпійскі
- Circaea cordata Royle
- Circaea × decipiens Boufford
- Circaea × dubia H.Hara
- Circaea erubescens Franch. & Sav.
- Circaea glabrescens (Pamp.) Hand.-Mazz.
- Circaea × intermedia Ehrh. — Двухпялёснік прамежкавы (гібрыдная форма)[2]
- Circaea lutetiana L. typus — Двухпялёснік парыжскі, ці Вядзьмак-трава, ці Літпа[2]
- Circaea × mentiens Boufford
- Circaea mollis Siebold & Zucc. — Д
- Circaea × mentiens (Honda) Boufford
- Circaea repens Wall. ex Asch. & Magnus
- Circaea × skvortsovii Boufford
- Circaea × sterilis Boufford
- Circaea × taronensis H.Li
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 38. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г д е Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
- ↑ а б Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 543. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)
- ↑ Circaea (англ.) // The Plant List
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вынаеў Г. У. Двухпялёснік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 82. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Цирцея // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 543. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Двулепестник — род Circaea: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Circaea (англ.) // The Plant List
- Circaea // ИАС «ООПТ России» (руск.)