Двуххвосткі
| Двуххвосткі | |||||||||||||||||||||||||
| Campodea staphilinus | |||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
| Сямействы | |||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||
Двуххвосткі, вілахвосткі (Diplura) — атрад членістаногіх. Раней разглядаўся як атрад (клас) першаснабяскрылых насякомых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Цела даўжынёю 2—8 мм, зрэдку да 50 мм, прадаўгаватае, малочна-белае, жаўтаватае, густа ўкрытае валаскамі. Галава круглаватая з доўгімі шматчленікавымі антэнамі; ротавыя часткі грызучыя. 3 пары ног. На заднім канцы цела парныя, як вілы, адросткі (адсюль назва).
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных абласцях. Жывуць у глебе, лясным подсціле, мурашніках, гнілой драўніне, пад камянямі. На Беларусі дадзеныя пра фаўну адсутнічаюць, вядомыя тры віды[1] — найбольш частыя кампадэя стафілінападобная (Campodea staphylinus) і клешчахвост звычайны (Catajapyx confusus). Пераважна драпежнікі (жывяцца дробнымі членістаногімі). Развіццё без пераўтварэння, лічынкі і дарослыя шмат разоў ліняюць.
Сістэматыка
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваюць 10 сямействаў, каля 40 родаў, 600 відаў.
Сямействы:
- Anajapygidae
- Campodeidae — Кампадэіды
- Dinjapygidae
- Evalljapygidae
- Heterojapygidae
- Japygidae — Япігіды
- Octostigmatidae
- Parajapygidae
- Procampodeidae
- Projapygidae — Праяпігіды
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Двуххвосткі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).