Джабалія
| Горад | |
| Джабалія | |
|---|---|
| جَبَاليا | |
| 31°31′41″ пн. ш. 34°28′59″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Сектар Газа |
| Правінцыя | Паўночная Газа |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | XIII стагоддзе да н.э. |
| Вышыня цэнтра | 35 м[1] |
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 171 642 чалавек (2016) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 00972 |
|
|
|
| jabalia.ps (ар.) | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Джабалія (араб. جَبَاليا) – горад у Палесціне, размешчаны за 4 кіламетры (2,5 мілі) на поўнач ад горада Газа. Уваходзіць у склад правінцыі Паўночная Газа сектара Газа. Паводле даных ПЦБС за 2016 год, у ім пражывала 171 642 жыхары[2]. На поўначы да горада прымыкае лагер бежанцаў Джабалія. Суседні горад Назла з’яўляецца часткай муніцыпалітэта Джабалія.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Джабалія была вядомая сваёй урадлівай глебай і цытрусавымі дрэвамі. Мамлюкскі губернатар Газы Санджар аль-Джаўлі кіраваў гэтай тэрыторыяй на пачатку XIV стагоддзя і ахвяраваў частку зямлі Джабаліі для мячэці аль-Шамах, якую ён пабудаваў у Газе. Да 2014 года ў Джабаліі таксама была старажытная мячэць Амары. Лічылася, што на гэтым месцы была мячэць з сёмага стагоддзя, а яе порцік і мінарэт датаваліся XIV стагоддзем, але Амары была разбурана ізраільскімі бамбаваннямі ў 2014 годзе[3]. Порцік складаецца з трох аркад, якія трымаюцца на чатырох каменных калонах. Аркады маюць стральчатыя аркі, а порцік перакрыты крыжаванымі скляпеннямі[4].
10 мая 2021 года сем чалавек у горадзе былі забітыя ракетай ХАМАС, якую запускалі па Ізраілю[5].
Падчас вайны ў Газе, якая пачалася ў кастрычніку 2023 года, горад Джабалія і прылеглы лагер бежанцаў неаднаразова падвяргаліся нападам ізраільскіх войскаў. У прыватнасці, у маі 2024 года ў горадзе адбыліся жорсткія баі паміж ізраільскім дэсантным батальёнам і баевікамі ХАМАС[6]. Ізраіль запатрабаваў, каб жыхары пакінулі горад[7].
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ شراب م. م. معجم بلدان فلسطين — دمشق: دار المأمون للتراث, 1987. — С. 244.
- ↑ التجمعات السكانية في محافظة شمال غزة حسب نوع التجمع، وتقديرات اعداد السكان، 2007–2016 (ар.)(недаступная спасылка). Палесцінскае Цэнтральнае Бюро Статыстыкі. Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2016. Праверана 1 верасня 2025.
- ↑ AFP. Long-neglected Gaza heritage wilts in war (англ.). www.timesofisrael.com. Праверана 16 снежня 2022.
- ↑ Travel in Gaza Архівавана 23 жніўня 2013 года. MidEastTravelling. (англ.)
- ↑ Rights group says Hamas rockets at Israel a clear war crime (англ.). AP NEWS (12 жніўня 2021). Праверана 7 мая 2022.
- ↑ Jan Matoga. Wojna Izraela z Hamasem: Bitwa o Dżabaliję (польск.). RMF24 (17 мая 2024).
- ↑ Aneta Malinowska. Izraelska armia wzywa mieszkańców Dżabaliji do opuszczenia obszaru. Nowe mapy ewakuacyjne (польск.). Dziennik.pl (12 кастрычніка 2024).
- ↑ La commune de Tiguent signe un pacte de jumelage avec celle de Jabalia dans la bande de Gaza (фр.)(недаступная спасылка). Kassataya (24 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2022. Праверана 1 верасня 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (ар.)