Джаванна II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джаванна II
італ.: Giovanna II
Джаванна II
Arms of Jeanne de Sicile.svg
сцяг
каралева Неапаля
1414 — 1435
Каранацыя: 28 кастрычніка 1418
Папярэднік: Уладзіслаў Дураца
Пераемнік: Альфонса I Вялікадушны
 
Нараджэнне: 26 чэрвеня 1373(1373-06-26)
Задар, Далмацыя
Смерць: 2 лютага 1435(1435-02-02) (61 год)
Неапаль, Неапалітанскае каралеўства
Пахаванне: Santissima Annunziata Maggiore, Naples[d]
Род: Анжуйская
Бацька: Карл III Малы
Маці: Margaret of Durazzo[d]
Муж: Жак II дэ Бурбон, Вільгельм Габсбург

Джаванна II (Іаана II) Неапалітанская (італ.: Giovanna II di Napoli; 25 чэрвеня 1373, Задар — 2 лютага 1435, Неапаль) — каралева Неапаля ў 1414—1435 гадах, дачка Карла III з лініі Дураца Анжу-Сіцылійскай дынастыі, атрымала ў спадчыну прастол пасля свайго брата Уладзіслава ва ўзросце 41 года.

Ажанілася з графам Жакам II дэ Бурбон, які неўзабаве яе пакінуў і вярнуўся на радзіму. Людовік III Анжуйскі, герцаг Анжуйскі паспрабаваў, абапіраючыся на завяшчанне Джаванны I (якім Неапалітанскае каралеўства падавалася яго дзеду, Людовіку I), захапіць Неапаль, у выніку чаго Джаана заклікала Альфонса V Арагонскага, усынавіла яго і абвясціла сваім спадчыннікам у 1421 годзе.

Альфонс V прыступіў да аднаўлення парадку ў аслабленнай дзяржаве; але пасадзіў пад варту палюбоўніка каралевы, Карачыёлі, Джаана з помсты прызнала ў 1423 годзе спадчыннікам Людовіка III Анжуйскага і з яго дапамогай утрымала кіраванне. Пасля смерці Людовіка яна прызначыла спадчыннікам яго брата Рэнэ.

З Джаанай загас каралеўскі неапалітанскі дом, заснаваны Карлам I Анжуйскім.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • A. von Platen: Storia del reame di Napoli dal 1414 al 1423. 1864.
  • C. Cipolla: Storia della signoria Italiana: 1881, mit den Originalquellen
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).


Папярэднік:
Уладзіслаў
Каралева Неапаля
14141435
Пераемнік:
Альфонс I