Джавані-Натале Маньяні
Джавані-Натале Маньяні | |
---|---|
італ.: Giovanni Natale Magnani, лац.: Joannes Natalis Magnani, польск.: Jan Natalis Magnani | |
Род дзейнасці | святар, педагог |
Дата нараджэння | 25 снежня 1747 |
Месца нараджэння | Балоння, Італія |
Дата смерці | 22 кастрычніка 1794 |
Месца смерці | Орша |
Месца працы |
Джавані-Натале Маньяні (італ.: Giovanni Natale Magnani, лац.: Joannes Natalis Magnani, польск.: Jan Natalis Magnani; 25 снежня 1747, Балоння, Італія – 22 кастрычніка 1794, Полацк[1]) – езуіцкі святар і педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 29 кастрычніка 1763 г. у Венецыянскай правінцыі[1]. У 1783 г. або ў 1784 г. пераехаў на Беларусь[2]. Прафесар этыкі і натуральнага права ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1784–1785). 15 жніўня 1785 г. склаў апошнія зарокі[3]. У 1785–1786 гг. быў гісторыкам правінцыі ордэна ў Полацку[1], браў удзел дзейнасці у камісіі на чале з Францішкам Караў, якая распрацавала новы «План вучэбных заняткаў» (Ratio Studiorum) для езуіцкіх навучальных устаноў. У выніку школьнай рэформы быў пашыраны аб’ём выкладання дакладных навук і сучасных моў[4].
У 1787–1788 гг. – выхавацель сына беларускага генерал-губернатара Пятра Багданавіча Пасэка[1] (у каталогу Таварыства Ісуса на 1787/1788 навучальны год пазначаны як прафесар паэтыкі і рыторыкі[3]). Прафесар французскай мовы ў Магілёўскім езуіцкім калегіуме (1788–1789), прафесар філасофіі і матэматыкі ў Полацку (1789–1793), сакратар правінцыяла Гераніма Віхерта ў Оршы (1793–1794). Памёр пад час эпідэміі, даглядаючы хворых[1].
Пераклаў на італьянскую мову «Гісторыю» Іосіфа Флавія і казанні Пятра Скаргі[5].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – С. 134.
- ↑ 3,0 3,1 Catalogus Personarum et Officiorum Societatis Jesu in Albarussia in annum 1788.
- ↑ Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – С. 143.
- ↑ Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown ; przeł. W. Kiejnowskiego. – Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. – s. 269.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – 632 с.
- Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown ; przeł. W. Kiejnowskiego. – Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. – 501 s.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |