Перайсці да зместу

Джавані Анджэла Бечу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джавані Анджэла Бечу
Герб
каталіцкі архібіскуп
з 1 снежня 2001
кардынал
28 чэрвеня 2018 — 24 верасня 2020
тытулярны архібіскуп
1 снежня 2001 — 28 чэрвеня 2018
Дыяцэзія titular see of Rusellae[d]
Папярэднік Marcello Zago[d]
Пераемнік Christophe Zakhia El-Kassis[d]
Prefect of the Congregation for the Causes of Saints[d]
1 верасня 2018 — 24 верасня 2020
Папярэднік Анджэла Амата
Пераемнік Marcello Semeraro[d]
Substitute for General Affairs[d]
10 мая 2011 — 29 чэрвеня 2018
Папярэднік Fernando Filoni[d]
Пераемнік Edgar Peña Parra[d]
Apostolic Nuncio to Cuba[d]
23 ліпеня 2009 — 10 мая 2011
Папярэднік Luigi Bonazzi[d]
Пераемнік Bruno Musarò[d]
Apostolic Nuncio to Angola[d]
15 кастрычніка 2001 — 23 ліпеня 2009
Папярэднік Aldo Cavalli[d]
Пераемнік Novatus Rugambwa[d]
Apostolic Nuncio to São Tomé and Príncipe[d]
15 лістапада 2001 — 23 ліпеня 2009
Папярэднік Aldo Cavalli[d]
Пераемнік Novatus Rugambwa[d]

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, багаслоў, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 2 чэрвеня 1948(1948-06-02)[1] (77 гадоў)

Узнагароды
Ганаровы канвентуальны капелан Вялікага крыжа Мальтыйскага ордэна кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Grand Cross of the Order of Prince Henry
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джавані Анджэла Бэчу (нар. 2 чэрвеня 1948, Патадза, Сардзінія) — італьянскі курыяльны прэлат і ватыканскі кардынал.

Джавані Анджэла Бэчу нарадзіўся ў 1948 годзе на Сардзініі.

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 1972 годзе. Абараніў доктарскую працу па кананічным праве. З 1984 года быў на дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы, працаваў у нунцыятурах у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, Судане, Новай Зеландыі, Ліберыі, Вялікабрытаніі, ЗША.

У 2001 годзе Ян Павел II прызначыў яго нунцыем у Анголе; біскупскую сакру ён прыняў у тым жа годзе.

З 2009 годзе быў папскім прадстаўніком на Кубе, з 2017 годзе з’яўляецца папскім дэлегатам пры Мальтыйскім ордэне.

У 2018 годзе быў прызначаны прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. 25 верасня 2020 года адмовіўся ад пасады прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі[2]. Ён быў вымушаны адрачыся ад правоў, звязаных з кардынальскім санам, і быў фактычна адхілены ад курыі ў верасні 2022 года ў сувязі з падазрэннямі аб яго датычнасці да фінансавага скандалу.

Разам з высокапастаўленым святаром па справе аб махлярстве, злоўжываннях, наданні хлуслівай інфармацыі, карупцыі, адмыванні грошай, апублікаванні сакрэтных дакументаў праходзіла яшчэ 9 чалавек[3]. Падсудныя абвінавачваліся ў набыцці нерухомасці для Святога Пасаду ў Лондане з парушэннямі і злоўжываннямі.

16 снежня 2023 года паведамлена, што за два даказаныя крадзяжы 75-гадовы кардынал Анджэла Бечу прысуджаны да 5,5 гадоў зняволення, «вечнага выгнання з дзяржаўнай пасады» і штрафу на суму 8 тысяч еўра. Ён стаў самым высокапастаўленым святаром Каталіцкай царквы, асуджаным звычайным крымінальным судом Ватыкана.