Джавані Батыста Карлонэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джавані Батыста Карлонэ
Дата нараджэння 1580-я ці 1590-я
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 1645(1645-12-28)[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Працаваў у гарадах Браціслава[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джавані Батыста Карлонэ (іт. Giovanni Battista Carlone; 1580-я ці 1590-я, Ровіа — 28 снежня 1645, Вена) — архітэктар італьянскага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1580-1590-х гадах, верагодна, у Ровіа. Паходзіў з вялікай італьянска-швейцарскай сям’і мастакоў і архітэктараў з кантона Тычына, які ўваходзіў у склад Італьянскай Швейцарыі. Дакладных звестак аб яго юнацтве няма.

Ужо ў 1614 годзе ён быў на службе ў прынца Карла фон Ліхтэнштэйна. Сярод экспазіцыі галерэі Альберціна ёсць чарцёж непабудаванай трыўмфальнай брамы яго аўтарства, якая была замоўлена ў гонар імператара Фердынанда II і павінна была размяшчацца ў Прагу на Плошчы крыжакоў, насупраць езуіцкага касцёла Cвятага Сальватара.

З 1620 па 1637 гады быў імператарскім прыдворным архітэктарам Фердынанда ІІ. У 1626 годзе ўдзельнічаў у рэканструкцыі венскага Хофбурга. У тым жа годзе, магчыма, удзельнічаў у рэканструкцыі і баракізацыі бакавых капел царквы Святога Міхаіла. Рэканструяваў замак Прэсбург, некалькі замкаў у Маравіі. З 1632 года Карлонэ працаваў на венгерскіх дваран Бацьяні і Эстэрхазі. З 1634 года і да сваёй смерці ён удзельнічаў у рэканструкцыі Клостэрнойбургскага абацтва.

З 1637 года працаваў у Венгрыі ў графа Пала Палфі. Верагодна, ён таксама працаваў у кардынала Эрнста Адальберта фон Гараха ў Вене. Альбрэхт фон Валенштэйн спрабаваў пасля смерці Андрэа Спецы наняць Карлонэ, але пацярпеў няўдачу.

Пасля смерці Фердынанда II у 1637 годзе ён быў прадстаўлены да двара ўдаваючай імператрыцы Элеаноры. Карлоне валодаў домам па адрасе Judengasse 11 з 1637 года.

З 1638 па 1644 год працаваў у графа Джавані Батыста фон Вердэнберга.

У 1641 годзе працаваў у Брно, сумесна з архітэктарам Джавані Батыста Эрна, верагодней за ўсё над фартыфікацыйнымі збудаваннямі горада.

Памёр 28 снежня 1645 года ў Вене. Пахаваны ў царкве Святога Міхаіла.

Зноскі

  1. Giovanni Battista Carlone // https://www.geschichtewiki.wien.gv.at/Giovanni_Battista_Carlone Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Union List of Artist Names — 2004. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 сакавіка 2015.