Джавані Батыста Мароні
| Джавані Батыста Мароні | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 1525[1][2][…], 1522[3] ці 1520[4] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 5 лютага 1578[1][5][…] |
| Месца смерці | |
| Род дзейнасці | мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва |
| Жанр | партрэт |
| Уплыў на | Франчэска Тэрцы[d] |
Джавані Батыста Мароні, таксама Джамбатыста Мароні (італ.: Giovanni Battista Moroni; каля 1522, Альбіна, правінцыя Бергама — 5 лютага 1578, Бергама) — італьянскі мастак, адзін з найбуйнейшых партрэтыстаў XVI стагоддзя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын архітэктара, вучыўся ў Алесандра Банвічына (Марэта) у Брэшыі. Працаваў у Трэнта, Бергама (у канцы 1540-х гг.), Альбіна, Вероне, Мілане. Два кароткія тэрміны знаходжання Мароні ў Трэнта супалі з двума пасяджэннямі Трыдэнцкага сабора (1546—1548 і 1551—1553), да гэтага перыяду адносяцца работы мастака ў алтары сабора Санта-Марыя Маджорэ ў Бергама. Тады ж ён пазнаёміўся з Тыцыянам (легенда XIX ст. аб вучнёўстве ў Тыцыяна ў цяперашні час не пацвярджаецца). Адчуў уплыў Ларэнца Лота і Джыралама Савальда. Быў у Бергама вельмі запатрабаваным партрэтыстам.
Зноскі
- ↑ а б Giambattista Moroni // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Giovanni Battista Moroni
- ↑ BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
- ↑ https://www.museabrugge.be/collection/work/id/2014_GRO0138_III Праверана 24 мая 2024.
- ↑ Giovanni Battista Moroni // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.