Джавані Дзі Ларэнца
| | ||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
4 жніўня 1993[1] (32 гады) |
|||||||||||||||
| Грамадзянства | ||||||||||||||||
| Рост | 184 см | |||||||||||||||
| Вага | 83 кг | |||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Джавані Дзі Ларэнца (італ.: Giovanni Di Lorenzo; нар. 4 жніўня 1993) — італьянскі футбаліст, абаронца клуба «Напалі і нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Дзі Ларэнца пачынаў сваю кар’еру ў моладзевай сістэме «Рэджыны» ў 2009 годзе. 29 мая 2011 года ён дэбютаваў на прафесійным узроўні ў матчы Серыі Б супраць «Сасуола». Сезон 2012—2013 гадоў правёў на правах арэнды ў складзе «Кунеа», дзе выходзіў на поле ў 27 матчах і прыцягнуў на сябе ўвагу дзякуючы сваім шматспадзеўным выступам[2]. Пасля некалькіх гадоў у найніжэйшых дывізіёнах, у жніўні 2017 года абаронца склаў працоўны дагавор з «Эмпалі»[3]. Дзі Ларэнца дапамог камандзе прабіцца ў Серыю А, дэбютаваўшы ў найвышэйшым дывізіёне Італіі 19 жніўня 2018 года ў матчы супраць «Кальяры». 7 чэрвеня 2019 года італьянец далучыўся да «Напалі», які выклаў за іграка 8 мільёнаў еўра[4]. У свой першы год ён адразу замацаваўся ў першай адзінаццатцы і здабыў з клубам Кубак Італіі, адолеўшы ў фінале супраціўленне «Ювентуса». 15 ліпеня 2020 года з'явіліся чуткі аб мажлівым пераходзе футбаліста да шыхтаў англійскага «Манчэстэр Юнайтэд»[5], але замест гэтага ён падпісаў новы 5-гадовы кантракт з «Напалі», згодна з якім падоўжыў супрацоўніцтва з клубам да 2026 года[6]. 14 ліпеня 2022 года Дзі Ларэнца быў прызначаны новым капітанам каманды пасля сыходу Ларэнца Інсінье і Каліду Кулібалі[7]. 4 кастрычніка таго ж года адзначыўся першым голам у Лізе чэмпіёнаў, пацэліўшы мяч у браму «Аякса». Той матч скончыўся пераканаўчай выязной перамогай з лікам 6:1[8].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Прыцягваўся да матчаў моладзевай зборнай краіны. У нацыянальнай зборнай Італіі паклаў пачатак кар’еру 15 кастрычніка 2019 года, згуляўшы ў стартавым складзе ў выязным матчы супраць зборнай Ліхтэнштэйна, які яго каманда перамагла з лікам 5:0[9]. У чэрвені 2021 года быў уключаны ў склад зборнай Італіі з 26 чалавек на чэмпіянат Еўропы 2020 года трэнерам Раберта Манчыні[10]. На гэтым турніры стаў чэмпіёнам Еўропы, адгуляўшы цалкам фінальны матч супраць зборнай Англіі[11].
Дасягенні
[правіць | правіць зыходнік]«Напалі»:
- Чэмпіён Італіі: 2023
- Уладальнік Кубка Італіі: 2020
Італія:
- Чэмпіён Еўропы: 2020
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Giovanni Di Lorenzo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Giovanni Di Lorenzo, primo acquisto del Napoli! 10 milioni all’Empoli». Europa Calcio.
- ↑ «Calciomercato Empoli, preso il difensore Di Lorenzo a titolo definitivo». Tutto Sport.
- ↑ «Empoli, Di Lorenzo: „Per tutti ero Bati. Sogno l'azzurro, ma prima la salvezza“». La Gazzetta dello Sport.
- ↑ «Di Lorenzo’s agent responds to Man Utd transfer talk after successful Euro 2020 campaign». Goal.com.
- ↑ «Official: Di Lorenzo extends with Napoli». Football Italia.
- ↑ «Spalletti on Kim, Kvicha and New Napoli Captain». Football Italia.
- ↑ Church, Ben (5.10.2022). «'Even Maradona would have been proud,' says coach as Napoli thrashes Ajax 6-1 in Champions League». CNN.
- ↑ «Historic manita in Liechtenstein». Football Italia.
- ↑ «Mancini names uncapped striker Raspadori in final Italy Euro 2020 squad». Reuters.
- ↑ McNulty, Phil (11.07.2021). «England lose shootout in Euro 2020 final». BBC Sport.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (англ.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)