Перайсці да зместу

Джавані Ланфранка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джавані Ланфранка
італ.: Giovanni Lanfranco
Фатаграфія
Дата нараджэння 26 студзеня 1582[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1647(1647-11-30)[3][4][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, мастак-гравёр
Мастацкі кірунак барока
Уплыў Агасціна Карачы
Уплыў на Франсуа Пер’е[d]
Узнагароды
Supreme Order of Christ
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джавані Ланфранка (іт. Giovanni Lanfranco; 26 студзеня 1582, Парма — 30 лістапада 1647, Рым) — італьянскі жывапісец, выбітны прадстаўнік фрэскавага роспісу высокага барока. Апроч фрэсак Ланфранка знакаміты сваімі алтарнымі карцінамі.

Джавані Ланфранка вучыўся ў Балонні ў Агасціна Карачы, а пазней у яго брата — Анібале Карачы. Апошні садзейнічаў свайму вучню ў атрыманні заказаў на афармленне палаца Фарнезэ. Потым Ланфранка жыў і працаваў у родным горадзе, а таксама ў П’ячэнцы, а пазней зноў з’явіўся ў Рыме. Вялікі роспіс купала «Ушэсце Марыі» карыстаўся асаблівым поспехам.

У 1634 г. рушыла ўслед праца па роспісе царквы ордэна езуітаў «Gesù Nuovo» у Неапалі. Апошняй працай Джавані Ланфранка былі роспісы капэлы «Сан Карла Катэнары».

Гісторыкі мастацтва адносяць творчасць Джавані Ланфранка да пераходнага перыяду ў італьянскім жывапісе — ад школы Карачы да манеры пісьма П’етра да Картана. Адной з вучаніц Ланфранкі была мастачка Кацярына Джыназі.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Union List of Artist Names — 2021. Праверана 14 мая 2024.
  3. Giovanni Lanfranco
  4. Giovanni LanfrancoOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  5. Kunstindeks Danmark Праверана 12 лютага 2023.