Джавані Сеганціні
Джавані Сеганціні | |
---|---|
Giovanni Segantini | |
![]() Джавані Сеганціні. 1882 | |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1858 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1899 (41 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Gottardo Guido Segantini[d] і Mario Segantini[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | пуантылізм, сімвалізм, югендстыль |
![]() |
Джавані Сеганціні (італ.: Giovanni Segantini; 15 студзеня 1858, Арка паблізу Трэнта - 28 верасня 1899, на гары Шафберг, Пантрэзіна ў Энгадзіне) — італьянскі мастак-пейзажыст, пісаў карціны ў пуантылісцкай тэхніцы, працаваў у розныя гады ў стылях рэалізму і сімвалізму.
Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў беднай сям'і. Вучыўся жывапісу ў вячэрняй школе пры Акадэміі ды Брэра ў Мілане. У 1886 годзе вызначаецца з тэматыкай твораў: мастака прывыбліваюць далёкія краявіды з сялянамі і пастухамі, выкананыя пуантылісцкімм «кропкавым» стылем. Яскрава гэта выяўляецца ў «Альпійскім трыпціху», які складаецца з палотнаў «Прырода», «Жыццё», «Смерць». Змест і форма яго карцін паказваюць на значную ўвагу, з якой працаваў мастак пры дэталізацыі малюнка. Неаднаразова звяртаўся да рэлігійнай тэматыкі: «Вячэрнія гукі» (Ave Maria) (1887, Мершвіл, прыватны збор).
Зварот мастака да сімвалізму адчуваецца перш за ўсё ў яго карціне «Злыя маці». У пазнейшых працах Сеганціні, акрамя сімвалісцкіх элементаў, лёгка адгадваюцца таксама тэндэнцыі югендстылю.
Пахаваны ў вёсцы Малоя. На гранітнай пліце мастака высечана: "Мастацтва і любоў перамагаюць час" (італ. Arte ed amore vincono il tempo).
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Альпійскі трыпціх. Прырода. 1898-1899. Музей Сеганціні. Санкт-Морыц
Альпійскі трыпціх. Жыццё. 1898-1899. Музей Сеганціні. Санкт-Морыц
Альпійскі трыпціх. Смерць. 1898-1899. Музей Сеганціні. Санкт-Морыц
Злыя маці. 1894. Аўстрыйская галерэя. Вена
Альпійскі пейзаж з жанчынай у крыніцы. 1893. Вінтэртур
Зноскі
- ↑ Сегантини Джованни // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шунейка Я. Ф. Сеганціні Джавані // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 292. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Die Welt der Malerei, Köln, 1990.
- M. Gibson: Symbolismus, Köln, 2006.
- Asta Scheib: Das shoenste, was ich sah, Hamburg, 2009.
- Annie-Paule Quinsac: Segantini : trent’anni di vita artistica europea nei carteggi inediti dell’artista e dei suoi mecenati,Oggiono, Lecco : Cattaneo, 1985.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джавані Сеганціні