Джавахетыя
Джавахе́тыя, або Джавахе́ты (груз. ჯავახეთი ), Джавахк (арм.: Ջավախք) — гістарычная вобласць на тэрыторыі Грузіі, адпавядае тэрыторыі сучасных Нінацміндскага і Ахалкалакскага муніцыпалітэтаў края Самцхэ-Джавахеты.
Гістарычны нарыс
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі Джавахецкага нагор'я знаходзіцца адна з зон распаўсюджання помнікаў эпохі палеаліту[1].
Самым раннім аб'яднаннем плямёнаў або дзяржаўным утварэннем на тэрыторыі Джавахетыі была Забаха (XII стагоддзе да н.э.), ад назвы якой і паходзіць сучасная назва края.[1]
З апісанняў найстаражытных аўтараў — такіх як Герадот, Ксенафонт, Гекатэй Мілецкі, Пталамей і іншыя, вядома, што з V па II стагоддзе да нашай эры тэрыторыя Джавахетыі ўваходзіла ў склад грузінскай дзяржавы Іверыя.[2]
Страбон адзначае, што пазней тэрыторыя Джавахетыі, як і большая частка сучаснай паўднёва-ўсходняй Грузіі, перайшла пад кіраванне Арменіі на 300 гадоў, але ў II стагоддзі н.э. яна вярнулася ў склад Іберыі амаль на паўтысячагоддзі, пакуль рэгіён не быў заваяваны арабамі ў 656 годзе[2]. Паводле армянскай першакрыніцы, Стэпанасу Таранацы[3], эмір Арменіі Хатліб Езід, які прыбыў у Арменію на чале шматлікай войска, адправіўся ў Іверыю, дзе загінуў у вёсцы Хазабіры (Джавахеты). У грузінскай першакрыніцы «Жыціе Рыгора Хандзтэлі» адзначаецца, што ў Джавахеты ў перыяд 850—861 гг. адбыўся сабор Грузінскай царквы.
У ліпені 1828 года Ахалкалакі быў заваяваны расійскімі войскамі. Этнічная карта рэгіёна стала змяняцца пасля гэтага заваявання. Сярод жыхароў далучанай вобласці пераважалі грузіны, таксама жылі туркі, курды, азербайджанцы і армяне. У 1830 годзе пасля заключэння Адрыянопальскага мірнага дагавора паміж Расіяй і Турцыяй з Эрзрумскага, Басенскага, Бабердскага, Дэрджанскага і іншых паветаў 7300 армянскіх сем'яў (каля 58 000) перасяліліся ў Джавахетыю і ў суседнія раёны, а ў Турцыю перасяліліся туркі, курды і частка азербайджанцаў. У 1829—1831 гадах армяне і грэкі з Турцыі перасяліліся таксама і на Цалку, адкуль у XVIII ст. у сувязі з пастаяннымі набегамі дагестанскіх плямёнаў сышло амаль усё грузінскае насельніцтва. У 1841—1845 гадах на поўдзень ад Ахалкалакі пасяліліся духаборы[4].
У 1840 годзе Джавахетыя была ўключана ў склад Грузіна-Імерэцінскай губерні, а ў 1846 годзе — у склад Тыфліскай губерні (з 1874 года Джавахетыя складала Ахалкалакскі павет). Ахалкалакскі павет пад расійскім панаваннем перажыў значны сацыяльна-эканамічны і культурны ўздым. Станам на 1 студзеня 1916 года ў Джавахетыі (у 110 сёлах Ахалкалакскага павета) пражывалі 107 000 чалавек, з якіх 82 800 армяне. У 1830-х гадах у Ахалцыхэ адкрыліся Карапецянаўская, а ў Ахалкалакі Месрапянаўская школы.
У 1918 годзе ўзнік армяна-грузінскі канфлікт з-за патрабаванняў армянскага боку перадаць ім Ахалкалакскі і Барчалінскі паветы Тыфліскай губерні былой Расійскай імперыі. Баявыя дзеянні спыніліся ў выніку ўмяшання брытанскіх сіл. На канферэнцыі, якая прайшла ў 1919 годзе ў Тбілісі, баку дамовіліся падзяліць спрэчныя тэрыторыі паводле рашэння Вярхоўнага савета Антанты па гэтым тэрытарыяльным канфлікце. Так паўночная частка павета часова перадавалася Грузіі, паўднёвая - Арменіі, сярэдняя аб'яўлялася нейтральнай зонай пад кіраваннем брытанскага губернатара. Пасля ўсталявання савецкай улады пытанне аб прыналежнасці Самцхэ-Джавахетыі было паднята яшчэ раз. Пытанне спачатку было абмеркавана на пленуме Каўбюро ВКП(б) 7 ліпеня 1921 года, аднак права прыняцця канчатковага рашэння было перададзена ЦК КП Грузіі. Паводле рашэння ЦК КП Грузіі Самцхэ-Джавахетыя (Ахалкалакскі павет) была пакінута ў складзе рэспублікі.
У складзе Грузінскай ССР павет адміністрацыйна быў падзелены на Ахалкалакскі і Багданаўскі раёны[5]. Сёння Джавахетыя адміністрацыйна падзелена на Ахалкалакскі і Нінацміндскі муніцыпалітэты.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паводле даных 2002 г. у Джавахетыі маюцца каля 100 населеных пунктаў, а насельніцтва складае звых 113 000 чал. (95 % армяне)[6]. У 2002—2003 адукацыйным годзе дзейнічалі 60 школ у Ахалкалакскім і 33 у Нінацміндскім муніцыпалітэтах, а агульная колькасць вучняў складала 17.000[5].
Колькасць і этнічны склад насельніцтва Джавахетыі паводле афіцыйнага перапісу 2002 г[6].
муніцыпалітэт | Армян (тыс.чалавек) | Грузін (тыс. чалавек) | Усяго (тыс. чалавек) |
---|---|---|---|
Ахалкалакскі муніцыпалітэт | 57,5 | 3,2 | 60,7 |
Нінацміндскі муніцыпалітэт | 32,9 | 0,5 | 33,4 |
Усяго | 90,4 | 3,7 | 94,1 |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Введение // Очерки истории Грузии / Редакторы: действ, член АН ГССР Г. А. Меликишвили, д-р ист. наук О. Д. Лордкипанидзе. Рецензенты: д-р ист. наук М. П. Инадзе д-р ист. наук А. Хантадзе. — 2-е изд. — Тбілісі: Мецниереба, 1989. — Т. I. — С. 224. — 500 с. — ISBN 5—520-00498—6. Архівавана 11 студзеня 2012.
- ↑ а б Армяна-Грузінская вайна 1918 г. і Армяна-Грузінскае тэрытарыяльнае пытанне ў XX ст.; Armeno-Georgian War of 1918 and Armeno-Georgian Territorial Issue in the 20th Century; праф. Эндру Андэрсан і Георг Эгэ
- ↑ «…Во дни его въ 290—841 года Хатлибъ Iезид прибылъ въ Арменію эмиром и во главе многочисленного войска отправился в Иверію, погибъ въ Джавахе в деревне Хозабиръ» Цытата прыведзена па кнізе «Усеагульная гісторыя» (М.1864)
- ↑ Н. Г. Волкава. Каўказскі этнаграфічны зборнік. Этнічныя працэсы ў Закаўказзе ў XIX—XX стст.. — АН СССР, Інстытут этнаграфіі імя Н. Н. Миклухо-Маклая, Выдавецтва «Навука», 1969. — С. 6-7.
- ↑ а б «Джавахк», Краткая армянская энциклопедия, т. 4, издательство «Армянская энциклопедия» Ереван, 2003 г., стр. 246—247
- ↑ а б Афіцыйныя статыстычныя даныя перапісу насельніцтва 2002 г.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джавахетыя
- Джавахеты пасля Рэвалюцыі руж: Прагрэс і рэгрэс у пошуках нацыянальнага адзінства ў Грузіі Архівавана 16 лютага 2010.