Джавід Шакіравіч Гамзатаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джавід Гамзатаў
Rio bronze medallists 2016 stamp of Belarus.jpg
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Джавід Шакіравіч Гамзатаў
Спецыялізацыя Грэка-рымская барацьба
Нарадзіўся 27 снежня 1989(1989-12-27) (31 год)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Трэнеры Хайбула Хайбулаеў
Алім Селімаў
Малік Эскендараў
Рост 176
Вага да 84 кг
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Джавід Шакіравіч Гамза́таў (нар. 27 снежня 1989, Кізілюрт, Дагестанская АССР, СССР) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю. Трохразовы чэмпіён Беларусі, Бронзавы прызёр Універсіяды 2013 года, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2013 года, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра 2016 года. Па нацыянальнасці лезгін[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джавід Гамзатаў нарадзіўся ў Дагестане. Бацькі Джавід родам з сяла Куруш Хасавюртаўскага раёна[2]. Займаўся вольнай барацьбой у ДЮСШ № 1 г. Кізілюрт. Першы трэнер Хайбула Магамедрасулавіч Хайбулаеў.

У 2006 годзе пераехаў у Беларусь, дзе стаў займацца ў Аліма Селімава і Маліка Эскендарова.

У 2012 годзе заваяваў бронзавы медаль на Чэмпіянаце Беларусі 2012 года ў Магілёве ў вагавай катэгорыі да 84 кг.

Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2013 года ў Будапешце. Бронзавы прызёр летняй Універсіяды 2013 года ў Казані[3]. У тым жа годзе стаў чэмпіёнам Беларусі ў вагавай катэгорыі да 84 кг.

Чэмпіён Беларусі 2015 і 2016 гадоў у вагавай катэгорыі да 85 кг. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра ў вагавай катэгорыі да 84 кг.

Вучыцца на завочным аддзяленні юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]