Джад Трамп
| Джад Трамп англ.: Judd Trump | |
| Дата нараджэння: | 20 жніўня 1989[1] (36 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Грамадзянства: | |
| Вядучая рука: | левая |
| Прафесійная кар’ера: | 2005—... |
| Найвышэйшы рэйтынг: | 1 (05.11.2012—10.12.2012) |
| Цяперашні рэйтынг: | 2 (27 лістапада 2017) |
| Прызавыя грошы: | > £2,500,000 |
| Найвышэйшая серыя: | 147 (3 разы: Адкрыты чэмпіянат Антверпена 2013, German Masters 2015, Адкрыты чэмпіянат Кітая 2017) |
| Колькасць соценных серый: | 933 |
| Перамогі на турнірах | |
| Рэйтынгавыя турніры: | 25 |
| Нізкарэйтынгавыя турніры: | 4 |
| Іншыя прафесійныя турніры: | 5 |
| Чэмпіянат свету: | фінал (2011) |
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Джад Трамп (англ.: Judd Trump; нар. 20 жніўня 1989, Уітчарч, Брысталь, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Чэмпіён свету 2019. Фіналіст чэмпіянату свету 2011 года і былы лідар сусветнага рэйтынгу. Пераможца чэмпіянату Вялікабрытаніі 2011, аднаго са спаборніцтваў трайной кароны, і яшчэ сямі рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-15 снукерыстаў у гісторыі па колькасці рэйтынгавых перамог). З сезона 2011/2012 ўваходзіць у топ-16 сусветнага рэйтынгу.
Стаў прафесіяналам ў 2005 годзе ва ўзросце 16 гадоў і ў тым жа сезоне дэбютаваў на рэйтынгавым узроўні, прайшоўшы кваліфікацыю да адкрытага чэмпіянату Уэльса. У 2007 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце свету, а ў 2008 — стаў пераможцам кваліфікацыі да Мастэрс, стаўшы ўдзельнікам самага прэстыжнага нярэйтынгавага спаборніцтва. Праз год перамог на турніры Championship League, а ў сезоне 2009/2010 увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу. Здзейсніў прарыў у канцы сезона 2010/2011, атрымаўшы першую рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Кітая і дайшоўшы да фіналу чэмпіянату свету, пасля чаго ўвайшоў у топ-16 сусветнага рэйтынгу. У канцы 2011 года перамог на першым турніры трайной кароны, чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2011, а праз год выйграў трэці рэйтынгавы тытул, International Championship 2012, і ненадоўга стаў лідарам рэйтынгу. У пачатку сезона 2014/2015 выйграў яшчэ адно рэйтынгавае спаборніцтва — адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, а пазней у трэці раз выйшаў у фінал турніру трайной кароны на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2014. У 2016 годзе ў другі раз перамог на адкрытым чэмпіянаце Кітая і стаў пераможцам Еўрапейскага Мастэрс, а ў 2017 годзе выйграў Players Championship і абараніў тытул Еўрапейскага Мастэрс, які стаў яго восьмай рэйтынгавай перамогай.
У агульнай колькасці займаў найвышэйшы радок у сусветным рэйтынгу пяць тыдняў і з’яўляецца адным з двух снукерыстаў (разам з Дзінам Цзюньхуэем), якія займалі першы радок афіцыйнай табелі аб рангах, але ніколі не выйгравалі тытул чэмпіёна свету. Апроч сямі рэйтынгавых спаборніцтваў выйграў 4 нізкарэйтынгавыя турніры, а таксама 5 іншых прафесійных турніраў, уключаючы Сусветнае Гран-пры 2015 года і рэкордныя тры тытулы турніру Championship League. За сваю кар’еру выканаў больш за 450 соценных брэйкаў, стаўшы лідарам сезонаў 2012/2013, 2014/2015 і 2016/2017 па колькасці сэнчуры і ўваходзячы ў топ-10 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два з паловай мільёны фунтаў стэрлінгаў, уваходзячы ў топ-15 лідараў усіх часоў па колькасці прызавых. За сваю кар’еру выканаў тры максімальныя брэйкі, уваходзячы ў топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю максімумаў.
Фіналы турніраў
[правіць | правіць зыходнік]Рэйтынгавыя турніры: 17 (8 перамог, 9 паразаў)
[правіць | правіць зыходнік]| Легенда |
| Чэмпіянат свету (0:1) |
| Чэмпіянат Вялікабрытаніі (1:1) |
| Іншыя (7:7) |
| № | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Перамога | 2011 | Адкрыты чэмпіянат Кітая | 10:8 | |
| 2 | Параза | 2011 | Чэмпіянат свету | 15:18 | |
| 3 | Перамога | 2011 | Чэмпіянат Вялікабрытаніі | 10:8 | |
| 4 | Параза | 2012 | Шанхай Мастэрс | 9:10 | |
| 5 | Перамога | 2012 | International Championship | 10:8 | |
| 6 | Параза | 2014 | German Masters | 5:9 | |
| 7 | Перамога | 2014 | Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі | 9:5 | |
| 8 | Параза | 2014 | Чэмпіянат Вялікабрытаніі | 9:10 | |
| 9 | Параза | 2015 | Шанхай Мастэрс | 9:10 | |
| 10 | Перамога | 2016 | Адкрыты чэмпіянат Кітая | 10:4 | |
| 11 | Перамога | 2016 | Еўрапейскі Мастэрс | 9:8 | |
| 12 | Параза | 2016 | Адкрыты чэмпіянат Англіі | 6:9 | |
| 13 | Параза | 2017 | Адкрыты чэмпіянат Уэльса | 8:9 | |
| 14 | Параза | 2017 | Адкрыты чэмпіянат Гібралтара | 2:4 | |
| 15 | Перамога | 2017 | Players Championship | 10:8 | |
| 16 | Перамога | 2017 | Еўрапейскі Мастэрс | 9:7 | |
| 17 | Параза | 2017 | Шанхай Мастэрс | 3:10 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: 8 (4 перамогі, 4 паразы)
[правіць | правіць зыходнік]| № | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Перамога | 2010 | Пол Хантэр Класік | 4:3 | |
| 2 | Перамога | 2011 | Players Tour Championship 2011/2012 — Этап 2 | 4:0 | |
| 3 | Параза | 2011 | Міжнародны трафей Алекса Хігінса | 1:4 | |
| 4 | Перамога | 2011 | Адкрыты чэмпіянат Антверпена | 4:3 | |
| 5 | Параза | 2012 | Трафей памяці Кей Сюзан | 2:4 | |
| 6 | Перамога | 2012 | Адкрыты чэмпіянат Балгарыі | 4:0 | |
| 7 | Параза | 2013 | Кубак памяці Кей Сюзан | 1:4 | |
| 8 | Параза | 2014 | Пол Хантэр Класік | 2:4 |
Прафесійныя снукерныя турніры: 33 (17 перамог, 16 паразаў)
[правіць | правіць зыходнік]| Легенда |
| Рэйтынгавыя турніры (8:9) |
| Нізкарэйтынгавыя турніры (4:4) |
| Нярэйтынгавыя турніры (5:3) |
| Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0) |
Зноскі
- ↑ https://www.wst.tv/players/e2f3cfe7-6138-4ce6-b1dc-77dcc1d0a65f Праверана 27 мая 2024.
- ↑ Daily Express, The Daily Express, الديلي اكسبرس / H. Whittow — Northern & Shell, 2020. — ISSN 0307-0174 Праверана 27 мая 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Джад Трамп на Вікісховішчы |
- Профіль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Джада Трампа на CueTracker.net (англ.)
- Нарадзіліся 20 жніўня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Сомерсеце
- Асобы
- Снукерысты Англіі
- Лідары сусветнага снукернага рэйтынгу
- Пераможцы чэмпіянату Вялікабрытаніі па снукеры
- Пераможцы International Championship (снукер)
- Пераможцы адкрытага чэмпіянату Кітая па снукеры
- Пераможцы адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па снукеры
