Джакама Бала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джа́кама Ба́ла
Giacomo Balla
Дата нараджэння 18 ліпеня 1871(1871-07-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 сакавіка 1958(1958-03-01)[3][2][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Luce Balla[d] і Elica Balla[d]
Род дзейнасці мастак, скульптар, кампазітар, рысавальнік, настаўнік, кераміст
Вучоба
Мастацкі кірунак футурызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джа́кама Ба́ла (італ.: Giacomo Balla; 18 ліпеня 1871, Турын — 1 сакавіка 1958, Рым) — італьянскі мастак, адзін з заснавальнікаў італьянскага футурызму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкую адукацыю атрымаў у вячэрняй Школе малюнку, паралельна працуючы ў літаграфскай майстэрні. У 1891 годзе займаўся ў турынскай Акадэміі Альберці, а затым практыкаваўся ў фотамайстэрні.

У 1900 годзе з’язджае ў Парыж, дзе знаёміцца з такімі накірункамі, як імпрэсіянізм і пуантылізм. У 1901—1902 гадах знаёміць Северыні і Бачоні са сваёй развітай з дывізіянізму тэхнікай жывапісу, і ў 1910 годзе складае з імі два маніфесты футурызму.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік першай хвалі футурыстычнага мастацтва, на чыёй творчасці вучыліся У. Бачоні і Дж. Северыні. У яго ранняй творчасці моцны ўплыў імпрэсіянізму, заўважная цікавасць да тэорыі колеру і захапленне пуантылізмам.

Яго стыль жывапісу кардынальна змяняецца, калі мастак далучаецца да мастацкай групоўкі Марынеці, заснавальніка футурызму. Ён выступае сурэдактарам «Маніфеста мастакоў-футурыстаў». Праслаўляючы дынаміку сучаснага свету, імкнецца выяўленчымі сродкамі перадаць асноўныя катэгорыі футурызму — «рух», «хуткасць», прымяняючы прынцып сімультаннасці, т. б. рух як шэраг адначасова перададзеных на плоскасці рухаў («Дынамізм сабакі на павадку», 1912). Паступова яго кампазіцыі ўсё болей імкнуцца да абстракцый («Небяспека вайны», 1915).

Мастак, актыўны прапагандыст футурызму, пераносіць яго на іншыя віды мастацтва: скульптуру і ўжытковае мастацтва — тэатральны дызайн і касцюм. Усё больш імкнучыся да геаметрычных формаў, Бала сумяшчае абстрактныя і фігуратыўныя кампазіцыі.

Са сваімі пададзенымі на палотнах «разарваным рухам» і «рухомым святлом» быў адным з вешчуноў абстракцыянізму. Як цвёрды прыхільнік спірытызму будуе свой жывапіс, як «метафізічныя палотны» (pittura metafisica), разлічваючы перадаць фарбамі пэўны душэўны стан ці вокамгненнае ўздзеянне пачуццёвасці без вонкавай сувязі з канкрэтнай выявай. У 1929 годзе падпісваецца пад маніфестам аэражывапісу.

У 1930-я гады цалкам адыходзіць ад футурызму, вяртаючыся да традыцыйнай манеры выражэння.

Зноскі

  1. Giacomo Balla
  2. а б Itaú Cultural Giacomo Balla // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Giacomo Balla // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Find a Grave — 1996.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.