Джаковіца (аэрапорт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джаковіца
ІАТА: нямаІКАА: LYDK
Інфармацыя
Краіна
Вышыня НУМ 418 м
Карта
' (Рэспубліка Косава)
'
'
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Помнік першаму палёту ў аэрапорце Джаковіца 23 верасня 1999 года самалётам італьянскіх ВПС G 222

Аэрапорт Джаковіца — аэрапорт недалёка ад горада Джаковіца ў заходняй частцы Косава. Мяркуецца, што аэрапорт можа стаць грамадзянскім і будзе выкарыстоўвацца для недарагіх камерцыйных авіякампаній і грузавых рэйсаў[1][2].

Месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Аэрапорт Джаковіца знаходзіцца непасрэдна каля горада Джаковіца, што ў чатырох кіламетрах на поўдзень ад возера Радоніч.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аэрапорт быў пабудаваны для KFOR пасля косаўскай вайны 1999 года побач з існуючым аэрадромам, які выкарыстоўваўся для сельскагаспадарчых патрэб. Сучасны аэрапорт выкарыстоўваўся ў асноўным для ваенных і гуманітарных рэйсаў. Знаходзіўся ў італьянскай зоне адказнасці. Самым вялікім самалётам, які прызямляўся ў аэрапорце, быў Боінг 737.

18 снежня 2013 года аэрапорт быў перададзены ўраду Рэспублікі Косава ад ВПС Італіі. У перыяд італьянскай эксплуатацыі праз аэрапорт Джаковіца прайшло звыш 27000 самалётаў, 220000 пасажыраў і больш за 40000 тон грузаў[3].

Мясцовы і нацыянальны ўрады плануюць стварыць з аэрапорта Джаковіца грамадзянскі і камерцыйны аэрапорт[4]. Па стане на 2020 год, аэрапорт зачынены ўладамі Косава[5]. Ён мог бы стаць канкурэнтам моцна загружанага аэрапорт Прышціны. Акрамя таго, аэрапорт Джаковіца будзе мець перавагу, паколькі туманы ў зімовы перыяд там бываюць не так часта, як у аэрапорце Прышціны[6]. Праект рэканструкцыі аэрапорта прадугледжвае падаўжэнне узлётна-пасадачнай паласы да 2400 м з цяперашніх 1800 м і яе пашырэнне з 30 да 45 м. Такім чынам будуць выкананы стандарты ІКАО.

Зноскі

  1. Aeroporti i Kosovës në Gjakovë për cargo, çmime të lira dhe trajnime për pilotë. Zëri.info. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2015. Праверана 22 мая 2017.
  2. Aeroporti Gjakovë, news report. ABC News. Праверана 19 December 2014.
  3. Aeroporto AMIKO: passaggio di responsabilità. Ministry of Defense, Republic of Italy. Архівавана з першакрыніцы 1 January 2014. Праверана 18 March 2014.
  4. Aktivitetet e Ministrisë së Tregtisë dhe Industrisë: Themelohet Ndërmarrja Publike "Aeroporti i Gjakovës". Ministria e Tregtisë dhe Industrisë. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2015.
  5. https://www.ocnal.com/2020/10/gjakova-airport-yet-out-of-order.html
  6. Xhevat Ramosaj, kosovarisches Ministerium für Verkehr und Kommunikation: Civil Aviation (2004) (PPT, 2 MB)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]