Джалал Талабані
| Джалал Талабані | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| сарані جەلال تاڵەبانی | |||||||
| |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Аяд Алаўі | ||||||
| Пераемнік | Абдэль-Азіз аль-Хакім | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Газі Машаль Аджыль аль-Явер | ||||||
| Пераемнік | Фуад Масум | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
12 лістапада 1933[1] |
||||||
| Смерць |
3 кастрычніка 2017[2][3] (83 гады) |
||||||
| Жонка | Hero Ibrahim Ahmed[d] | ||||||
| Дзеці | Bafel Talabani[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | іслам | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Джала́л Талабані́ (12 лістапада 1933 — 3 кастрычніка 2017) — Прэзідэнт Ірака (2005—(2014), курд, стваральнік і кіраўнік адной з дзвюх курдскіх партый Ірака — Патрыятычнага саюза Курдыстана.
Нарадзіўся ў вёсцы каля Келькана, у паўднёвым іракскім Курдыстане. У 14 гадоў стаў сябрам Дэмакратычнай партыі Курдыстана (ДПК). У 1953 годзе увайшоў у яе цэнтральны камітэт. У гэты ж самы час займаўся на юрыдычных курсах. Пасля атрымання ў 1959 годзе адвакацкага дыплома, быў прызваны ў войска.
На працягу 1960-х г.г. кіраваў палітбюро ДПК, але выйшаў з партыі ў 1966 годзе, расчараваны кланавай будовай партыі. Адразу распачаў працу па стварэнню новай партыі, якая была заснавана ў 1975 годзе пад назвай Патрыятычны Саюз Курдыстана. Яна хутка стала галоўным апанентам ДПК. Але пасля сканчэння першай вайны ў Заліве ў 1991 годзе, лідары абодвух партый узначалілі курдскае паўстанне супраць Ірака. Паступова ДПК заняў праіранскі бок, а потым увогуле адмовілася ад ідэі незалежнасці Курдыстана і пачала схіляцца да аўтаноміі ў межах Ірака.
Пагадненне паміж курдскімі партыямі дазволіла стварыць кааліцыю пад назвай Дэмактатычна-Патрыятычны Альянс Курдыстана, які атрымаў перамогу на мясцовых выбарах у Курскую Грамаду (2005 г.), і атрымаў 75 месцаў ў Іракскім парламенце (2005 г.).
7 красавіка 2005 года Талабані стаў прэзідэнтам Ірака. Кіраўнік ДПК Барзані стаў прэзідэнтам Курдыстана.
Памёр 3 кастрычніка 2017 года[5].
Зноскі
- ↑ https://www.bbc.co.uk/news/world-middle-east-20766440
- ↑ Jalal (Dschalal) Talabani // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jalal Talabani // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2017. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Памёр экс-прэзідэнт Ірака Джаляль Талабані(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 4 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джалал Талабані
