Джалал Талабані

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Джаляль Талабані)
Jump to navigation Jump to search
Джалал Талабані
сарані جەلال تاڵەبانی, курд.: Celal Talebanî, араб. جلال طالباني‎‎
Джалал Талабані
сцяг
6-ы Прэзідэнт Ірака
сцяг
6 красавіка 2005 — 24 ліпеня 2014
Папярэднік: Садам Хусейн
Пол Брэмер,
як прэзідэнт Кааліцыйнай Адміністрацыі Ірака
Пераемнік: Фуад Масум
 
Партыя: 1) ДПК (1950—1975)
2) ПСК (з 1975)
Адукацыя: Багдадскі ўніверсітэт
Прафесія: юрыст
Дзейнасць: палітык, юрыст, адвакат
Веравызнанне: іслам суніцкага толку
Нараджэнне: 12 лістапада 1933(1933-11-12) (85 гадоў)
Сулейманія, Каралеўства Ірак
Смерць: 3 кастрычніка 2017(2017-10-03)[1] (83 гады)
Дзеці: Bafel Talabani[d]
 
Узнагароды:

Джала́л Талабані́ (12 лістапада 19333 кастрычніка 2017) — Прэзідэнт Ірака (2005—(2014), курд, стваральнік і кіраўнік адной з дзвюх курдскіх партый Ірака — Патрыятычнага саюза Курдыстана.

Нарадзіўся ў вёсцы каля Келькана, у паўднёвым іракскім Курдыстане. У 14 гадоў стаў сябрам Дэмакратычнай партыі Курдыстана (ДПК). У 1953 годзе увайшоў у яе цэнтральны камітэт. У гэты ж самы час займаўся на юрыдычных курсах. Пасля атрымання ў 1959 годзе адвакацкага дыплома, быў прызваны ў войска.

На працягу 1960-х г.г. кіраваў палітбюро ДПК, але выйшаў з партыі ў 1966 годзе, расчараваны кланавай будовай партыі. Адразу распачаў працу па стварэнню новай партыі, якая была заснавана ў 1975 годзе пад назвай Патрыятычны Саюз Курдыстана. Яна хутка стала галоўным апанентам ДПК. Але пасля сканчэння першай вайны ў Заліве ў 1991 годзе, лідэры абодвух партый узначалілі курдскае паўстанне супраць Ірака. Паступова ДПК заняў праіранскі бок, а потым увогуле адмовілася ад ідэі незалежнасці Курдыстана і пачала схіляцца да аўтаноміі ў межах Ірака.

Пагадненне паміж курдскімі партыямі дазволіла стварыць кааліцыю пад назвай Дэмактатычна-Патрыятычны Альянс Курдыстана, які атрымаў перамогу на мясцовых выбарах у Курскую Грамаду (2005 г.), і атрымаў 75 месцаў ў Іракскім парламенце (2005 г.).

7 красавіка 2005 года Талабані стаў прэзідэнтам Ірака. Кіраўнік ДПК Барзані стаў прэзідэнтам Курдыстана.

Памёр 3 кастрычніка 2017 года[2].

Зноскі

  1. Jalal Talabani // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Памёр экс-прэзідэнт Ірака Джаляль Талабані

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Садам Хусейн
Пераходны перыяд, Газі Машаль Аджыль аль-Явер (в. а.)
Прэзідэнт Ірака
Flag of Iraq.svg

6 красавіка 200524 ліпеня 2014
Пераемнік:
Фуад Масум

Шаблон:Прэм'ер-міністры Ірака