Джанет Агрэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джанет Агрэн
Род дзейнасці акцёрка, мадэль, кінаактрыса
Дата нараджэння 6 красавіка 1949(1949-04-06)[1] (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джанет Агрэн (шведск.: Janet Ågren; нар. 6 красавіка 1949) — шведская актрыса, здымалася пераважна ў італьянскім эксплуатацыйным кіно.

Жыццё і кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Джанет Агрэн нарадзілася ў Ландскруне, Швецыя, у горадзе, які яна неяк назвала ў інтэрв’ю «Паўночным Неапалем.» Кар’ера мадэлі прывяла яе ў Рым, дзе яна вывучала акцёрскае майстэрства ў школе драмы пад кіраўніцтвам Алесандра Ферсена. Кінадэбют маладой актрысы адбыўся ў фільме Лучана Сальсэ «Colpo di stato», сярод яе першых роляў — регістратар у фільме «Чытво» (1972) з удзелам Майкла Кейна, і медсястра ў камедыі «Аванці!» (1972) з Джэкам Леманам.

Усяго яна знялася ў 57 карцінах, у тым ліку: «Левая рука Закона» (1975), «Горад жывых мерцвякоў» (1980) Лучыа Фульчы, «Пекла канібалаў 2» (1980) Умберта Ленцы, «Паніка» (1982), «Рудая Соня» (1985), камедыя Аладзін (1986) з Бадам Спенсерам і культавы хорар «Чалавек-пацук» (1988).

У пачатку 1980-х гадоў Агрэн таксама мела непрацяглую музычную кар’еру.

Джанет Агрэн пакінула кінематограф у пачатку 1990-х гадоў і пераехала ў ЗША, дзе жыве ў цяперашні час. Выйшла замуж за італьянскага кінапрадзюсара Карла Маета.

Зноскі

  1. Janet Agren // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.