Джасцін Трудо
| Джасцін П’ер Джэймс Трудо | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Justin Pierre James Trudeau | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Стывен Харпер | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
25 снежня 1971 (54 гады) |
||||||
| Род | Trudeau family[d] | ||||||
| Імя пры нараджэнні | англ.: Justin Pierre James Trudeau[1] | ||||||
| Бацька | П’ер Эліёт Трудо[2][3] | ||||||
| Маці | Маргарэт Трудо[d][2][3] | ||||||
| Жонка | Сафі Грэгуар[d][4] | ||||||
| Дзеці | 3 | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Дзейнасць | палітыка[11], права[11] і environmental geography[d][11] | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Джа́сці́н П’ер Джэймс Трудо́[заўв 1] (англ.: Justin Pierre James Trudeau; нар. 25 снежня 1971[1][2][…], Атава[1][2][…]) – канадскі палітык, прэм’ер-міністр Канады з 4 лістапада 2015 года да 14 сакавіка 2025 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацькі, П’ер Эліёт Трудо і Маргарэт Джоан Трудо, развяліся, калі Джасціну было 6 гадоў.
Ён вучыўся ў сярэдняй школе Каледжа Жан-дэ-Брэбеф. Затым, атрымаў ступень бакалаўра ў вобласці англійскай літаратуры ва Універсітэце імя Дж. Мак-Гіла (1994 г.) і бакалаўра педагогікі ва Універсітэце Брытанскай Калумбіі (1998 г.).
У 1999–2002 гг. выкладаў французскую мову і матэматыку ў сярэдняй школе імя Уінстана Чэрчыля і ў Акадэміі West Point Grey у Ванкуверы.
У 2002–2003 гг. вывучаў інжынерную справу ў Політэхнічнай школе пры Манрэальскім універсітэце, у 2005-2007 гг. – геаграфію ў магістратуры Універсітэта імя Дж. Мак-Гіла (не завяршыў навучанне па гэтых спецыяльнасцях). Акрамя таго, спрабаваў сябе, як баксёра, інструктара па банджа-джампінгу і сноўбордзе, а таксама радыёвядучага і акцёра[12].
У 2005–2007 гг. актыўна ўдзельнічаў у розных акцыях Ліберальнай партыі, узначальваў групу па прыцягненню моладзі ў яе шэрагі. Абраны членам Палаты абшчын з 2007 года ад акругі ў Квебеку. Перамог у той жа акрузе на выбарах 2011 года, нягледзячы на разгромнае паражэнне Ліберальнай партыі, якая страціла больш за палову месцаў у парламенце.
14 красавіка 2013 года быў выбраны лідарам Ліберальнай партыі Канады, атрымаўшы на ўнутрыпартыйных выбарах звыш 80 % галасоў зарэгістраваных членаў і прыхільнікаў партыі[13].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Бацькі развяліся, калі яму было 6 гадоў. Браты — Аляксандр (нар. 25.12.1973, журналіст і рэжысёр-дакументаліст) і Мішэль (2.10.1975 — 13.11.1998, студэнт, пры катанні на лыжах загінуў у выніку сходу лавіны, цела так і не было знойдзена).
З 28 мая 2005 года ў шлюбе з былой тэлевядучай і фотамадэллю Сафі Грэгуар, мае траіх дзяцей:
- сын Ксаўер Джэймс (18.10.2007);
- дачка Эла-Грэйс Маргарэт (05.02.2009)[14];
- сын Адрыян (28.02.2014)[15].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Імя вымаўляецца як «Джасцін» на англійскі манер, а не на французскі — «Жустэн». Тыя, хто размаўляе па-французску пры гэтым ставяць націск, як звычайна, на апошні склад у імі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г WorldCat Entities — OCLC, Inc., 2022. Праверана 22 лістапада 2025.
- ↑ а б в г д L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia Праверана 22 лістапада 2025.
- ↑ а б Wallenfeldt J. Justin Trudeau // Encyclopædia Britannica Праверана 22 лістапада 2025.
- ↑ Justin Trudeau weds — Canadian Broadcasting Corporation, 2005. Праверана 20 кастрычніка 2015.
- ↑ VIAF — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 22 лістапада 2025.
- ↑ LUX: Yale Collections Discovery — New Haven: Yale University, 2023. Праверана 22 лістапада 2025.
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/justin-trudeau-1971 Праверана 27 верасня 2024.
- ↑ https://www.elections.ca/content.aspx?section=res&dir=rep/off/44gedata&document=index&lang=e — Elections Canada. Праверана 15 кастрычніка 2024.
- ↑ а б http://www.thecanadianencyclopedia.ca/en/article/justin-trudeau/ — Canadian Encyclopedia. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ http://abonnes.lemonde.fr/ameriques/article/2018/04/22/justin-trudeau-je-suis-feministe-et-fier-de-l-etre_5288876_3222.html
- ↑ а б в Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Энциклопедия ТАСС. Трюдо, Джастин (руск.)
- ↑ Жустэн (Джасцін) Трудо стаў новым лідарам лібералаў Канады
- ↑ Justin and Sophie Trudeau Welcome Daughter Ella-Grace
- ↑ Justin Trudeau welcomes baby son, Hadrian
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 16 верасня 2015.
- Нарадзіліся 25 снежня
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Нарадзіліся ў Атаве
- Члены Ліберальнай партыі Канады
- Выпускнікі ўніверсітэта Мак-Гіла
- Выпускнікі ўніверсітэта Брытанскай Калумбіі
- Узнагароджаныя медалём Дыяментавага юбілею каралевы Лізаветы II
- Кавалеры ордэна Свабоды
- Асобы
- Прэм’ер-міністры Канады
- Кіраўнікі Ліберальнай партыі Канады
- Дэпутаты Палаты обшчын Канады