Джаэл Фамее

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Джаэл Фамее
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 14 мая 1997(1997-05-14)[1] (22 гады)
Грамадзянства Сцяг Ганы Гана
Рост 180 см
Вага 73 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Расіі Арэнбург
Нумар 20
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2015 Сцяг Ганы Асоква Дэпартыва 24 (28)
2016 Сцяг Ганы Ва Ол Старз 0 (0)
2016   Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 12 (5)
2016   Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 15 (5)
2017 — 2019 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 61 (17)
2019 — Сцяг Расіі Арэнбург
Нацыянальная зборная**
2015 Сцяг Ганы Гана 2 (2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2017.

Джаэл Фамее (англ.: Joel Fameyeh; нар. 14 мая 1997, Кумасі, Гана) — ганскі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Арэнбург».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе выступаў у другім дывізіёне Ганы за клуб «Асоква Дэпартыва» з роднага горада Кумасі. У пачатку 2016 года правы на іграка набыў іншы ганскі клуб «Ва Ол Старз», пазней Джаэл праходзіў прагляд у французскіх клубах «Рэн» і «Бастыя», але не падышоў.

У сакавіку 2016 года стаў іграком беларускага клуба «Белшына»[2]. У першым жа матчы за новы клуб (у Кубку Беларусі супраць «Нафтана») адзначыўся голам (1:1), аднак у адказным матчы быў выдалены, а каманда саступіла 1:3. Пазней здолеў замацавацца ў аснове бабруйчан. У ліпені 2016 года перайшоў у іншы беларускі клуб — брэсцкае «Дынама»[3], дзе таксама стаў асноўным нападнікам. Усяго ў сезоне 2016 забіў 10 галоў у чэмпіянаце Беларусі, стаўшы пятым бамбардзірам турніру.

У студзені 2017 года «Дынама» выкупіла права на Фамее ў клуба «Ва Ол Старз» і падпісала з нападнікам трохгадовы кантракт[4]. У першай палове 2017 года трывала гуляў у стартавым складзе, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У сезоне 2018 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, хоць часам застаўваўся на лаўцы запасных. Добра пачаў сезон 2019, калі ў 10 матчах чэмпіянату Беларусі адзначыўся пяццю галамі.

У ліпені 2019 года перайшоў у расійскі клуб «Арэнбург»[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

18 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Ганы (складзенай з ігракоў мясцовага чэмпіянату) у матчы супраць Кот-д’Івуара, у якім забіў два галы і прынёс сваёй камандзе перамогу з лікам 2:1.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]