Джаяпура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Джаяпура, Інданезія)
Горад
Джаяпура
Jayapura
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
7 сакавіка 1910
Ранейшыя назвы
Галандыя, Кота-Бару, Сукарнапура
Горад з
Плошча
936 км²
Вышыня цэнтра
287 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
315872 чалавекі (2014)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+62 967
Афіцыйны сайт
Джаяпура на карце Інданезіі
Джаяпура (Інданезія)
Джаяпура

Джаяпу́ра (індан.: Jayapura) — горад на паўночным захадзе Новай Гвінеі, адміністрацыйны цэнтр інданезійскай правінцыі Папуа. Ранейшыя назвы — Галандыя, Кота-Бару, Сукарнапура. Насельніцтва (2014 г.) - 315 872 чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XIX - пачатку XX ст. мясцовасць Намбэй у заліве Гумбальта прыцягвала гандляроў з еўрапейскіх краін і дробных дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі. Тут узнікла буйное паселішча, якое кіравалася мясцовым правадыром. 7 мая 1910 г. Намбэй быў афіцыйна анексаваны Нідэрландамі. На яго месцы ўзнік каланіяльны горад і порт Галандыя. У 1942 - 1944 гг. ён быў акупаваны японцамі. У 1949 - 1962 гг. з'яўляўся адміністрацыйным цэнтрам Нідэрландскай Новай Гвінеі. У 1963 г. далучаны да Інданезіі і пераўтвораны ў правінцыйны адміністрацыйны цэнтр. Мае сучасную назву з 1968 г. У 1998 г. пацярпеў ад цунамі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад Джаяпура месціцца на перасмыку паміж дзвюма залівамі ў пагорыстай мясцовасці. Найбольшая вышыня - 287 м. Клімат экватарыяльны вільготны. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад +29°C да +31,8°C.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Горад Джаяпура — важны транспартны, гандлёвы, турыстычны і адміністрацыйны цэнтр. Працуюць порт і аэрапорт Сентані. З 1949 г. — цэнтр каталіцкай дыяцэзіі. У Джаяпуры месціцца вядомы ў Інданезіі футбольны клуб "Персіпура".

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]