Джвары (манастыр)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Буйная царква ў выглядзе тэтраконха
Джвары
груз.
Выгляд гары Джвары
Выгляд гары Джвары
41°50′19″ пн. ш. 44°44′02″ у. д.HGЯO
Краіна Грузія
Месцазнаходжанне Мцхета
Канфесія Грузінская праваслаўная царква
Епархія Мцхетска-Тбіліская
Аўтар праекта Мікел Тхелі
Дата заснавання VI стагоддзе
Будаўніцтва 605—??? гады
Статус Царква і манастыр
Стан Дзейнічае

Джва́ры (груз. , літаральна «крыж») - Грузінскі манастыр і храм VII стагоддзя (паміж 605 і 642 гг.)[1] Знаходзіцца на вяршыні гары каля зліяння Куры і Арагві ў наваколлі Мцхеты - там, дзе згодна з гістарычнымі крыніцамі («Абарачэнне Грузіі », «Жыццяапісанне картлійскіх цароў», паставіла крыж святая роўнаапостальная Ніна. Джвары - адзін з шэдэўраў архітэктуры па дасканаласці архітэктурных формаў і першы ў Грузіі помнік Сусветнай спадчыны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да 545 года на «крыжовай» гары ўжо стаяў храм малога памеру; цяпер ён зруйнаваны. Большая па памеру царква ў форме тэтраконха (22 на 18,4 метраў) была пабудавана ў 590-604 гадах. Магчыма яе архітэктарам быў Мікел Тхелі.

Пабудаваная на вяршыні скалістага масіву, царква служыць яго арганічным працягам і цэнтрам ўсяго навакольнага ландшафту. адзінства з ландшафтам падкрэслена тым, што сам манастыр суадносіцца з памерам скалы роўна як 1 да 7. Форма храма з'яўляецца вынікам працяглых пошукаў грузінскіх дойлідаў, якія адмовіліся ад формы базілікі і шукалі аптымальную форму цэнтральнага крыжовага храма, з адзінай унутранай прасторай. Гэтыя пошукі адлюстраваныя, напрыклад ў царкве ў Дзвелі-Гавазі і ў кафедральным саборы ў Нінацміндзе.

Невялікая па памеру царква ў плане з'яўляецца ўпісаным у квадрат крыж з паўкруглымі апсідамі на канцах. Унутраная прастора мае суразмернасць, выразнасць і акуратнасць. Завершаны хра купалам на васмігранным барабанам.

Знешні выгляд фасадаў вызначаецца гранёнымі апсідамі з плоскімі нішамі. Усходні і паўднёвы бок храма ўпрыгожаныя скульптурнымі рэльефамі і арнаментамі, на гранях алтарнай апсіды - тры рэльефа з выявамі царкощных стараст. Скульптуры грубаватыя і наіўныя па выкананню, але ў цэлым арнамент добра падкрэслівае архітэктурныя формы храма.

Архітэктурнае рашэнне вылучаецца выключнай цэльнасцю, ўпісанасцю ў ландшафт. Купал на васьмігранным барабане паслужыў шанаваным узорам для Атэнскага Сіёна ў Гарыйскім муніцыпалітэце і мноства іншых каўказскіх храмаў, стаўшы сімвалам сярэднявечнай Грузіі.

У 2004 годзе Джвары быў унесены ў спіс Міжнароднага фонда манументаў, як адзін з сотні, якім пагражае пагібель, але рэстаўрацыя 2007 года дазволілі выключыць яго з гэтага спіса. Між тым, на сценах манастыра да гэтага часу магчыма ўбачыць варварскія надпісы наведвальнікаў са ўсяго СССР за апошнія 60 год.

Від на манастыр і навакольныя горы з Мцхеты ад манастыра святой Ніны
Від на манастыр і навакольныя горы з Мцхеты ад манастыра святой Ніны


Згадванне ў літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. А. Б. Еремян К вопросу о датировке кафедральной церкви в Аване. Вестник общественных наук № 3pp. 47-62 (16 кастрычніка 1969). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Всеобщая история искусств, т. 2, М. «Искусство», 1960
  • Rosen, Roger. Georgia: A Sovereign Country of the Caucasus. Odyssey Publications: Hong Kong. 1999. ISBN 9622177484
  • Мурадян, П. М. Армянская надпись храма Джвари // Вестник общественных наук. — 1968. — № 2. — С. 55-80.