Джозеф Кэмпбел
| Джозеф Кэмпбел | |
|---|---|
| англ.: Joseph Campbell | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Joseph John Campbell Smith |
| Род дзейнасці | mythologist, перакладчык, выкладчык універсітэта, пісьменнік, антраполаг, аратар, этнолаг, даследчык, выкладчык, навеліст, эсэіст, настаўнік, гісторык, гісторык рэлігіі, удзельнік дакументальнага фільма, лёгкаатлет |
| Дата нараджэння | 26 сакавіка 1904[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 кастрычніка 1987[5][2][…] (83 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
| Жонка | Jean Erdman[d] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Сайт | jcf.org (англ.) |
Джозеф Кэмпбел (англ.: Joseph Campbell; 26 сакавіка 1904, Нью-Ёрк, ЗША — 30 кастрычніка 1987, Ганалулу, Гаваі) — амерыканскі даследчык міфалогіі, пісьменнік і рэдактар, вядомы працамі ў галіне параўнальнай міфалогіі. Ягоная навуковая дзейнасць была прысвечана вывучэнню ўніверсальных функцый міфа ў розных культурах і аналізу міфалагічных вобразаў у літаратуры.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Джозеф Кэмпбел нарадзіўся 26 сакавіка 1904 года ў Нью-Ёрку. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Калумбійскім універсітэце, дзе вывучаў англійскую і сярэднявечную літаратуру. Навучаўся ў Парыжскім і Мюнхенскім універсітэце[10].
Вярнуўся ў ЗША, але адмовіўся ад дактарантуры ў Калумбійскім універсітэце, бо ягоныя навуковыя планы не знайшлі падтрымкі ў кіраўніцтва. Падчас Вялікай дэпрэсіі меў цяжкасці з працай, жыў сціпла, пераважна ў Вудстоку і Кармеле[10].
У 1932—1933 гадах выкладаў у падрыхтоўчай школе. Працаваў у Каледжы Сары Лорэнс, дзе пазней атрымаў званне прафесара літаратуры[10].
Пасля выхаду на пенсію ў 1972 годзе Кэмпбел разам з жонкай, харэографам Джын Эрдман, пераехаў на Гаваі. У 1970—1980 гадах стаў вядомым лектарам. Аднак шырокую вядомасць атрымаў пасля смерці дзякуючы тэлевізійнаму інтэрв’ю ў шасці частках з амерыканскім журналістам Білам Моерсам, якое ўпершыню было паказана ў 1988 годзе[10].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш вядомай працай Джозефа Кэмпбела з’яўляецца кніга «Герой з тысячай твараў», у якой ён прыходзіць да высновы, што ў аснове міфаў пра герояў розных культур ляжыць монаміф — агульны сюжэтны ўзор. Паводле Кэмпбела, усе героіка-міфалагічныя аповеды маюць аднолькавую асноўную канструкцыю, якую ён апісвае як «падарожжа героя». На ягоную думку, гэта падарожжа — пераход у незнаёмы, сакральны свет, дзе адбываецца сустрэча з боскім, выпрабаванні і вяртанне з духоўным дарам[10].
Кэмпбел разглядаў міфалагічныя структуры з псіхалагічнага пункту гледжання, у тым ліку з пазіцый аналітычнай псіхалогіі Карла Юнга. Аднак, пад уплывам Генрыха Цымера, ён адышоў ад некаторых юнгіянскіх трактовак, выступаючы за інтэграцыю свядомага і несвядомага, чалавечага і боскага пачаткаў. Паводле ягонага разумення, падарожжа героя сімвалізуе вяртанне дарослага чалавека да ўнутраных глыбінных вытокаў, з якімі ён страціў сувязь у працэсе сталення[10].
У чатырохтомнай працы «Маскі бога» (англ.: The Masks of God, 1959—1968) Кэмпбел даследаваў міфалогію розных частак свету, звяртаючы ўвагу на яе агульныя матывы і сюжэты[10].
У сваёй апошняй буйной працы «Гістарычны атлас сусветнай міфалогіі» (англ.: Historical Atlas of World Mythology, 1983—1987), якая засталася незавершанай, Кэмпбел працягнуў аналіз міфаў з пункту гледжання дыфузіі і незалежнага стварэння, дэталёва даследуючы шляхі распаўсюджвання міфалагічных матываў у свеце[10].
У кнізе «Моц міфа» (англ.: The Power of Myth, 1988), якая стала вынікам інтэрв’ю з журналістам Білам Моерсам, Кэмпбел падвёў вынік сваёй шматгадовай працы, сцвярджаючы, што міф мае вырашальнае значэнне для шчаслівага і свядомага жыцця чалавека. А сучаснай крыніцай міфа можа стаць касмічнае падарожжа, бо наша планета адтуль выглядае як адзінае цэлае[10].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Segal R. Joseph Campbell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 26 верасня 2019.
- ↑ а б в MusicBrainz — MetaBrainz Foundation, 2000. Праверана 25 верасня 2019.
- ↑ Libraries Australia Authorities Праверана 25 верасня 2019.
- ↑ Segal R. Joseph Campbell // Encyclopædia Britannica Праверана 10 лістапада 2018.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 верасня 2019.
- ↑ VIAF — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 25 верасня 2019.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 25 верасня 2019.
- ↑ https://www.nytimes.com/1987/12/10/arts/arts-academy-elects-dickey-and-styron.html
- ↑ а б в г д е ё ж з Joseph Campbell | Biography, Books, & Facts | Britannica (англ.). www.britannica.com. Праверана 31 мая 2025.
- Асобы
- Нарадзіліся 26 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ва Уайт-Плейнс
- Памерлі 30 кастрычніка
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Ганалулу
- Пахаваныя ў Ганалулу
- Выпускнікі Дартмуцкага каледжа
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Пісьменнікі ЗША
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Пісьменнікі паводле алфавіта