Джозеф Лаянс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джозеф Алоізіус Лаянс
Joseph Aloysius Lyons
Джозеф Алоізіус Лаянс
сцяг
10-ы Прэм'ер-міністр Аўстраліі
6 студзеня 1932 — 7 красавіка 1939
Манарх: Георг V
Эдуард VIII
Георг VI
Папярэднік: Джэймс Скалін
Пераемнік: Эрл Пейдж
сцяг
Прэм'ер-міністр Тасманіі
25 кастрычніка 1923 — май 1928 года
 
Партыя: Аўстралійская лейбарысцкая партыя і United Australia Party[d]
Дзейнасць: палітык, настаўнік, прафсаюзны дзеяч
Нараджэнне: 15 верасня 1879(1879-09-15)
Стэнлі, Тасманія, Аўстралія
Смерць: 7 красавіка 1939(1939-04-07) (59 гадоў)
Сідней, Аўстралія
Жонка: Enid Lyons[d]
Дзеці: Kevin Lyons[d] і Brendan Lyons[d]
 
Узнагароды:
Companion of Honour

Джозеф Алоізіус Лаянс (15 верасня 1879, Стэнлі, Тасманія, Аўстралія — 7 красавіка 1939, Сідней, Аўстралія) — аўстралійскі палітык, дзесяты прэм'ер-міністр Аўстраліі.

У 1909 годзе пачалася палітычная кар'ера Джозефа Лаянса. Ён стаў членам заканадаўчага сходу штата ад Уілмата. Быў актыўным прыхільнікам бясплатнага медыцынскага абслугоўвання і адукацыі, а таксама шэрагу іншых прагрэсіўных рэформаў. У 1912 годзе ён узначаліў рэгіянальнае аддзяленне партыі, а ў 1914 годзе стаў другім чалавекам у партыі на федэральным узроўні. Пасля гэтага Лаянс займаў шэраг міністэрскіх пастоў ва ўрадзе штата, займаўся рэформай адукацыі.

У 1916 годзе ён актыўна выступаў супраць рэферэндуму аб вайсковым абавязку, які прывёў да партыйнага расколу. У лістападзе 1916 Лаянс стаў на сем гадоў лідарам апазіцыі. У кастрычніку 1923 ён стаў прэм'ер-міністрам Тасманіі, узначаліўшы ўрад меншасці . Праводзячы палітыку кансенсусу ўрад Лаянса перажыў шэраг эканамічных узрушэнняў і адны перавыбары, у чэрвені 1925 года. Аднак, выбары 1928 года ён прайграў.

Пройгрыш на выбарах дазволіў Лаянсу засяродзіцца на федэральнай палітыцы. У 1929 годзе ён прайшоў у заканадаўчае сход, прадстаўляючы Уілмат. У гэты час пачалася Вялікая дэпрэсія. Лідарам ўрада быў лейбарыст Джэймс Скалін і Лаянсу дасталася два партфелі: генеральнага паштмайстра і міністра працы і чыгунак. Лейбарысты адпрэчвалі яго планы па барацьбе з эканамічным крызісам, таму Лаянс пачаў працу з лідарам апазіцыі, але потым сышоў у адстаўку.

Пазней ён знайшоў падтрымку сярод выбаршчыкаў і перамог на выбарах у канцы 1931 года, стаўшы прэм'ер-міністрам 6 студзеня 1932 года. Лаянс праводзіў палітыку, якая дазволіла краіне пачаць павольны выхад з крызісу, нягледзячы на палітычныя праблемы, звязаныя з прэм'ер-міністрам Новага Паўднёвага Уэльса.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]