Джозеф Скулінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джозеф Скулінг
Род дзейнасці плывец
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1995(1995-06-16) (28 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джозеф Айзек Скулінг (англ.: Joseph Isaac Schooling; нар. 16 чэрвеня 1995, Сінгапур) — сінгапурскі плывец, адзіны алімпійскі чэмпіён з Сінгапура, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2015 года, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2017.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1995 годзе ў Сінгапуры, у сям’і змешанага англійскага і кітайскага паходжання. Пасля заканчэння другога класа Англа-кітайскай сярэдняй школы працягнуў навучанне ў ЗША. Скончыў спартыўную школу-інтэрнат Боліс у Джэксанвіле, Фларыда, і паступіў у Тэхаскі ўніверсітэт у Осціне.

У 2011 годзе стаў чэмпіёнам Гульняў Паўднёваўсходняй Азіі. У 2012 годзе прадстаўляў сваю краіну на Алімпійскіх гульнях у Лондане, але не змог узняцца вышэй за 26-е месца. У 2013 годзе зноў стаў чэмпіёнам Гульняў Паўднёва-Усходняй Азіі. У 2014 годзе стаў сярэбраным прызёрам Гульняў Садружнасці і выйграў Азіяцкія гульні. У 2016 годзе стаў алімпійскім чэмпіёнам на гульнях у Рыа-дэ-Жанейра на дыстанцыі 100 м батэрфляем, апярэдзіўшы ў фінальным заплыве Майкла Фелпса, Чада ле Кло і Ласла Чэха, якія падзялілі другое месца.