Джозеф Франклін Рутэрфорд
Джозеф Франклін Рутэрфорд | |
англ.: Joseph Franklin Rutherford | |
![]() | |
Род дзейнасці: | адвакат, суддзя, палітык |
---|---|
Дата нараджэння: | 8 лістапада 1869[1][2][3] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 8 студзеня 1942[1][2][3] (72 гады) |
Месца смерці: | |
Аўтограф: |
![]() |
![]() |
Джозеф Франклін Рутэрфорд (англ.: Joseph Franklin Rutherford, дата нараджэння 8.11.1869, Версаль, Місуры — 8 студзеня 1942, Сан-Дыега, Каліфорнія) — амерыканскі релігійный дзеяч, сведак Іеговы, другі прэзідэнт Таварыства Вартавой Вежы, юрыст, пісьменнік.
Кароткая біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дж. Рутэрфорд нарадзіўся 8 лістапада 1869 г. у сям'і фермера ў Місуры. Ва ўзросце 20 год, пасля вучобы ў каледжы і юрыдычнай стажыроўкі ён пачаў працаваць судовым пратакалістам, а з 1892 г. Рутэрфорд атрымаў афіцыйнае права займацца юрыспрудэнцыяй, пасля чаго некаторы час працаваў суддзей 8-й судовай акругі Місуры[4].
З 1894 г. суддзя Рутэрфорд пазнаёміўся з вучэннямі Міжнародных даследчыкаў Бібліі, а ў 1906 г. хрысціўся як адзін з іх. Да знаёмства з Даследчыкамі Бібліі лічыў сябе атэістам[5]. Пасля хрышчэння пачаў актыўна ўдзельнічаць у дзейнасці арганізацыі, якая пазней стала вядома як Сведкі Іеговы
З 1917 г да сваёй смерці ў 1942 г. быў 2-м прэзідэнтам Таварыства Вартавой Вежы. Яго абранне выклікала апазіцыю некаторых дырэктараў Таварыства, але большасць Даследчыкаў Бібліі падтрымала Рутэрфорда[6].
У 1918 г. разам з некаторымі іншымі Даследчыкамі Бібліі асуджаны па парушэнню закона ЗША аб шпіянажы (1917 г.) і заключаны ў турму горада Атланта. Пазней усіх абвінавачаных выпусцілі пад заклад і ў 1919 г. поўнасцю рэаблітавалі[7].
Падчас прэзідэнцтва Рутэрфорда у арганізацыі адбыліся пэўныя змены. З 1922 г. усіх Даследчыкаў Бібліі заклікалі прапавадаваць па дамах. З 1931 г. Даследчыкі Бібліі сталі называцца Сведкамі Іеговы.
Рутэрфорд з'яўляецца аўтарам шэрагу рэлігійных кніг і прамоў, запісаных грампласцінкі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Joseph Franklin Rutherford // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Joseph Franklin Rutherford // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Chryssides, George D. Historical Dictionary of New Religious Movements. Rowman & Littlefieldб 2012 р.299
- ↑ Паводле пераказу яго інтэрв'ю газеце The Homestead (Спрынгфілд, Масачусэтс), апублікаванага "Вартавой вежай" ў 1997 г.
- ↑ Сто лет назад: 1917 год Ежегодник Свидетелей Иеговы 2017 г. с. 172-176 (он-лайн библиотека Сторожевой Башни)
- ↑ Обвинение в шпионаже // Свидетели Иеговы — возвещатели Царства Бога, с. 642-677 (он-лайн библиотека Сторожевой Башни)