Джозеф Эстрада
| Джозеф Эстрада | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Фідэль Рамас | ||||||
| Пераемнік | Глорыя Макапагал-Ароя | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Alfredo Lim[d] | ||||||
| Пераемнік | Isko Moreno[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Salvador Laurel[d] | ||||||
| Пераемнік | Глорыя Макапагал-Ароя | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
19 красавіка 1937[1][2][…] (88 гадоў) |
||||||
| Імя пры нараджэнні | ісп.: José Marcelo Ejercito[3] | ||||||
| Жонка | Loi Estrada[d] | ||||||
| Дзеці | Jinggoy Estrada[d], Joseph Victor Ejercito[d][4] і Jake Ejercito[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | erap.ph | ||||||
Хасэ́ Марсэ́ла Эхерсі́та, больш вядомы як Джо́зеф Эхерсі́та Эстра́да (нар. 19 красавіка 1937; Маніла, Філіпіны) — філіпінскі кінаакцёр, віцэ-прэзідэнт (1992—1998), 13-ы прэзідэнт Філіпін (займаў гэту пасаду з 1998 па 2001 год). Зрынуты ў выніку мірнай рэвалюцыі пасля таго, як шэраг сенатараў — прыхільнікаў Эстрады блакавалі працэдуру яго імпічмента па абвінавачванні ў карупцыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 19 красавіка 1937 года ў Маніле, вырас у Сан-Хуане (правінцыя Рысаль). Вучыўся ва ўніверсітэце Манілы. Стаў акцёрам у 20 гадоў, памяняўшы сваё імя на Джозеф Эстрада. Джозеф з’яўляецца пяціразовым лаўрэатам філіпінскай прэміі «За найлепшую мужчынскую ролю» і пяць разоў выйграваў прэмію «Найлепшы фільм».
Увайшоў у палітыку ў 1967 годзе, быў абраны мэрам муніцыпалітэта Сан-Хуан і прапрацаваў на гэтай пасадзе больш за 16 гадоў. У 1987 годзе стаў сенатарам і быў прызначаны старшынёй трох камітэтаў (камісіі культурных супольнасцей, развіцця сельскіх раёнаў і грамадскіх работ). Быў абраны віцэ-прэзідэнтам Філіпін у 1992 годзе, выступаў таксама ў якасці старшыні камісіі па барацьбе са злачыннасцю. У маі 1998 года Джозеф балатаваўся на пасаду прэзідэнта Філіпін разам з дзевяццю іншымі кандыдатамі і перамог ва ўпартай барацьбе.
У кастрычніку 2000 года быў абвінавачаны ў атрыманні хабару ў 8,7 млн долараў за заступніцтва ігральнаму бізнесу, незаконным атрыманні грошай ад акцызаў на тытунь і злоўжыванні службовым становішчам. У лістападзе ніжняя палата парламента вынесла яму вотум недаверу, пакінуўшы канчатковае рашэнне за Сенатам. У студзені 2001 года сенатары адмовіліся ад праверкі яго банкаўскіх рахункаў, на якіх маглі быць нелегальныя даходы. Рашэнне выклікала масавыя пратэсты.
У Маніле на мітынгі з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта выходзілі да 130 тыс. чалавек. Армія і паліцыя адмовіліся падтрымліваць кіраўніка дзяржавы. 19 студзеня віцэ-прэзідэнт краіны Глорыя Макапагал-Ароя, якая ўзначаліла сілы апазіцыі, прад’явіла Эстрадзе ультыматум, запатрабаваўшы ад яго пакінуць пасаду[5].
Абвінавачаны ў зрадзе грамадскага даверу і парушэнні Канстытуцыі, подкупе, хабарніцтве і карупцыі, Джозеф Эстрада 20 студзеня 2001 года падаў у адстаўку і быў адданы суду Сената. У 2007 годзе быў засуджаны да пажыццёвага зняволення, але неўзабаве памілаваны і працягнуў палітычную кар’еру. У 2013 годзе быў абраны мэрам Манілы.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з доктарам Луізай Піментэль, у іх пары трое дзяцей. Яго старэйшы сын у цяперашні час з’яўляецца мэрам Сан-Хуана. Таксама афіцыйна прызнаў сем іншых дзяцей, народжаных па-за шлюбам.
Зноскі
- ↑ Joseph Ejercito Estrada // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Joseph Estrada // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Philippine Statistics Authority — 2013.
- ↑ https://www.gmanetwork.com/news/news/nation/190634/guia-gomez-jv-big-winners-in-san-juan-polls/story/
- ↑ Антыкарупцыйны пераварот (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джозеф Эстрада- Джозеф Эстрада на сайце ovp.gov.ph Архівавана 18 сакавіка 2013. (англ.)