Джойс Кэрал Оўтс
Джойс Кэрал Оўтс | |
---|---|
Joyce Carol Oates | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Rosamond Smith, Lauren Kelly |
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1938[1][2][…] (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Raymond J. Smith[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік |
Гады творчасці | з 1963 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
прэмія О. Генры[d] (1967) St. Louis Literary Award[d] (1988) Прэмія Хелмерыха[d] (2002) grand prix de l'héroïne Madame Figaro du roman étranger[d] (2011) прэмія Чына дэль Дука[d] (25 мая 2020) |
Узнагароды | |
Творы на сайце Lib.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Джойс Кэрал Оўтс (англ.: Joyce Carol Oates; 16 чэрвеня 1938, Нью-Ёрк) — амерыканская пісьменніца.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася і вырасла ў Нью-Ёрку ў простай працоўнай сям’і «нічым не адметнай для нашага часу, месца і эканамічнага статусу», як пісала пра сваё дзяцінства сама Оўтс.
Адукацыю Оўтс пачынала ў школе, якая ўяўляла сабой усяго адзін пакой. Тут некалі вучылася і яе маці. Чытаць дзяўчынка пачала яшчэ з маленства. І тады ж, пакуль не навучылася пісаць, расказвала свае гісторыі праз маляванне. У дзяцінстве яна пазнаёмілася з творамі такіх аўтараў, як Уільям Фолкнер, Фёдар Дастаеўскі, Генры Дэвід Тора, Эрнэст Хемінгуэй, Шарлота і Эмілі Бронтэ, і, па яе ж прызнанні, іх уплыў глыбока на ёй адбіўся.
Пісаць літаратурныя творы Оўтс пачала ў чатырнаццаць, калі атрымала ў падарунак друкарскую машынку. Пазней яна працягнула навучанне ў большых прыгарадных школах і скончыла Віламсвільскую паўднёвую школу ў 1956 годзе, дзе таксама працавала ў школьнай газеце. Яна стала першай са сваёй сям’і, хто атрымаў сярэднюю адукацыю.
Будучая пісьменніца атрымала стыпендыю для навучання ва ўніверсітэце Сіракузаў і, набіваючы руку, пісала «раман за раманам і заўжды іх выкідала, калі заканчвала». У той час Оўтс адкрыла для сябе Д. Г. Лоўрэнса, Фланеры О’Конар, Томаса Мана і Франца Кафку. Яны моцна паўплывалі на яе далейшую творчасць. У свае дзевятнаццаць Оўтс выйграла конкурс на найлепшае апавяданне, праспансаваны часопісам Mademoiselle. Яна скончыла ўніверсітэт у 1960 годзе, а ступень магістра атрымала ва ўніверсітэце Вісконсін-Мэдысан у 1961. Падчас свайго навучання там пісьменніца сустрэлася са сваім будучым мужам Рэймандам Дж. Смітам, з якім пабралася шлюбам у 1961 годзе.
Свой першы раман With Shuddering Fall Дж. К. Оўтс надрукавала ў 1964 годзе. У 1966 выйшла ў друк яе апавяданне «Where Are You Going, Where Have You Been?». Яно было прысвечанае Бобу Дылану і заснаванае на гісторыі серыйнага забойцы Чарлза Шміта. Апавяданне часта ўключалі ў анталогіі, а ў 1985 годзе па ім быў пастаўлены фільм Smooth Talk. У 2008 годзе Оўтс прызналася, што з усіх надрукаваных твораў яе найбольш ведаюць па гэтым.
З 1962 году яна выкладала ва ўніверсітэце Дэтройта. Праз вайну ў В’етнаме і Дэтройцкі расавы бунт у 1968 годзе яны з мужам пераехалі ў Канаду, дзе пісьменніца выкладала ва ўніверсітэце Вінздара. З 1978 году і да сёння Оўтс — прафесар Прынстанскага ўніверсітэта, ЗША.
Сярод самых значных яе твораў — раманы A Garden of Earthly Delights (1967), Wonderland (1971), Black Water (1992), Blonde (2000), The Falls (2004), а таксама зборнікі апавяданняў The Wheel of Love And Other Stories (1970), Marriages and Infidelities (1972), I Am No One You Know: Stories (2004) (апавяданні «Дзяўчына з падбітым вокам» і «Тры дзяўчыны» ўзятыя менавіта адтуль), The Museum of Dr. Moses: Tales of Mystery and Suspense (2007) і іншыя. Акрамя гэтага, Оўтс таксама піша вершы, п’есы, крытычныя эсэ, а таксама творы для дзяцей і падлеткаў. Усяго на яе рахунку больш за пяцьдзясят раманаў, каля трыццаці з паловай зборнікаў апавяданняў, дзесяць паэтычных кніг. Уладальніца шматлікіх літаратурных прэмій. Пра Оўтс ужо цягам дваццаці пяці гадоў кажуць як пра «намінанта» на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
Паасобныя творы Д. К. Оўтс на беларускую пераклала Ю. Цімафеева.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Пераклады на сайце «ПрайдзіСвет»
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Ніягара
- Выпускнікі Сірак’юскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане
- Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі ЗША
- Лаўрэаты прэміі Феміна
- Пісьменніцы ЗША