У 1989—1993 гадах — памочнік Дзяржсакратара ЗША па справах міжнародных арганізацый. У 2001—2005 гадах — намеснік Дзяржсакратара па кантролі за ўзбраеннямі. Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН (2 жніўня 2005 года — 31 снежня 2006 года).
Болтан вядомы сваімі кансерватыўнымі поглядамі на знешнюю палітыку. Ён з’яўляецца прыхільнікам жорсткай лініі ў адносінах да краін так званай «восі зла»: Паўночнай Карэі, Ірана і Кубы, а таксама ў адносінах да Расіі і яе саюзнікаў. У прыватнасці, у 2002 годзе ён прад’явіў абвінавачванні кіраўніцтву Кубы і асабіста Фідэлю Кастра ў экспарце біялагічнай зброі ў «краіны-ізгоі». У 2003 годзе стаў актыўным прыхільнікам ўварвання ў Ірак. У маі 2007 года Болтан выступіў з заклікам да адміністрацыі прэзідэнта ЗША як мага хутчэй правесці ваенную аперацыю ў дачыненні да Ірана[5].
Зноскі
↑Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.