Джон Бэкус
Джон Бекус | |
---|---|
англ.: John Warner Backus | |
![]() | |
Дата нараджэння | 3 снежня 1924[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 17 сакавіка 2007[3][1][2] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, спецыяліст у галіне інфарматыкі |
Навуковая сфера | Інфарматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | Калумбійскі універсітэт |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Джон Бэкус (англ.: John Warner Backus[5], 3 снежня 1924 года — 17 сакавіка 2007 года) — амерыканскі навуковец ў галіне інфарматыкі. Ён быў кіраўніком каманды, якая распрацавала першую высокаўзроўневую мову праграмавання ФАРТРАН, вынаходнікам формы Бэкуса — Наура, адной з самых універсальных натацый, якія выкарыстоўваюцца для вызначэння сінтаксісу фармальных моў.
У 1977 годзе быў удастоены Прэміі Цьюрынга
за глыбокі, уплывовы і працяглы ўклад у распрацоўку практычных высокаўзроўневых праграмных сістэм, найперш цераз яго працу над ФАРТРАНам, і за плённыя публікацыі па фармальных працэдурах спецыфікацыі моў праграмавання
Арыгінальны тэкст (англ.)for profound, influential, and lasting contributions to the design of practical high-level programming systems, notably through his work on FORTRAN, and for seminal publication of formal procedures for the specification of programming languages
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Бэкус нарадзіўся ў Філадэльфіі, рос у Уілмінгтоне (Дэлавэр). Скончыў школу Хіл (англ.: Hill School) у Потстаўне (англ.: Pottstown) У 1942 паступіў ва Універсітэт Вірджыніі для вывучэння хіміі, аднак быў адлічаны на другім курсе за пропускі заняткаў. Пасля гэтага быў прызваны на Ціхаакіянскі флот ЗША, аднак пры медаглядзе ў яго выявілі пухліну чарапной косці, якая была паспяхова выдалена, а ў галаву ўманціравана пласціна. Пазней яна была заменена на больш надзейную, зробленую па праекце самога Джона.
Пасля службы ў войску ў час Другой сусветнай вайны Бэкус трапіў у Нью-Ёрк, дзе стаў вучыцца ў радыётэхнічнай школе. «Тады граніцаю маіх імкненняў, — прызнаваўся ён пазней, — было зрабіць высакаякасную гукаўзнаўляльную прыладу». Аднак адзін з выкладчыкаў пераканаў Бэкуса працягнуць адукацыю, і ён паступіў у Калумбійскі ўніверсітэт.
У 1950 годзе Джон Бэкус, ужо маючы ступень магістра матэматыкі, прыйшоў у фірму IBM. Яму было тады 25 гадоў. Неўзабаве ён узначаліў групу, якая распрацоўвала інтэрпрэтатар «Speedcoding» для камп'ютара IBM 701 - першую мову высокага ўзроўню для машын IBM, - а пазней прыняў удзел у стварэнні ўдасканаленага варыянта гэтай машыны, мадэлі IBM 704. У 1953 годзе Бэкус прапанаваў стварыць для камп'ютара IBM 704 мову, якая дазваляла б запісваць каманды амаль у звычайнай алгебраічнай форме, і кампілятар для яе. Гэта прапанова скора знайшла падтрымку, бо ў фірме шукалі шляхі павелічэння збыту сваіх камп'ютараў і таму імкнуліся зрабіць іх больш прывабнымі і «сяброўскімі» для карыстальніка.
Джон Бэкус атрымаў прэмію Цьюрынга 17 кастрычніка 1977 года за стварэнне мовы высокага ўзроўню, праграмы на якой бы мелі зручны для чалавека выгляд, і транслятара, які пераводзіў бы каманды высокага ўзроўню ў машынны код. Прапанова аб распрацоўцы гэтага сродка ўзаемадзеяння з ЭВМ была ўпершыню агучана ў 1953 г. А ўжо праз год свет убачыў першы афіцыйны дакумент, у якім знайшлі адлюстраванне ідэі Бэкуса. Першая версія Фартрана стала даступнай у 1957 г. Яшчэ праз год тэрмін FORTRAN стаў абазначаць цэлую групу моў праграмавання, што прымяняліся перш за ўсё ў навуковых разліках. Аднак інтарэсы Бэкуса былі значна шырэй, чым толькі перапрацоўка існуючых стандартаў: ён прымаў актыўны ўдзел у стварэнні іншай папулярнай мовы праграмавання — Алгол[6].
Джон Бэкус адначасова распрацаваў спецыяльную сістэму азначэнняў для моў праграмавання. Неўзабаве гэты спосаб запісу назвалі нармальнай формай Бэкуса ці БНФ. Пазней дацкі навуковец Пітэр Наур ўнёс удакладненні ў методыку Бэкуса, і гэтую форму сталі называць формай Бэкуса — Наура, пры гэтым скарачэнне засталося ранейшым — БНФ.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ 2,0 2,1 John Backus // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nytimes.com/2007/03/19/obituaries/20cnd-backus.html?ex=1331956800&en=9ca47a40690462bb&ei=5088&partner=rssnyt&emc=rss
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ John Warner Backus.
- ↑ Fortran
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Лекцыя пры атрыманні прэміі Цьюрынга ў 1977 г.: ці Можна вызваліць праграмаванне ад стылю фон Нейманна?
- http://itc.ua/article.phtml?ID=27691 (недаступная спасылка — гісторыя, копія)
- Джон Бэкус. Peoples.ru. Праверана 28 верасня 2013.
- Леонид Черняк Ревизия первооснов — конец застоя?. Издательство «Открытые системы». Праверана 28 верасня 2013.
- Юрий Полунов «Первая попытка». Виртуальный компьютерный музей. Праверана 28 верасня 2013.
- http://schools.keldysh.ru/sch444/museum/LANR/fortran.htm (недаступная спасылка — гісторыя, копія)
- http://www.uni-vologda.ac.ru/students/seu&coa/programmers/bec.htm (недаступная спасылка)
- "Личности. Джон Бэкус — создатель языка Fortran". Информатика (Первое сентября) 08. 2007. http://inf.1september.ru/article.php?ID=200700809.
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 3 снежня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Філадэльфіі
- Памерлі 17 сакавіка
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Арэгоне
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты прэміі Цьюрынга
- Лаўрэаты прэміі Чарльза Старка Дрэйпера
- Ганаровыя дактары
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Матэматыкі ЗША