Джон Карпентэр
| Джон Карпентэр | |
|---|---|
| англ.: John Carpenter | |
| | |
| Дата нараджэння | 16 студзеня 1948[1][2][…] (78 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Adrienne Barbeau[d] і Sandy King[d] |
| Дзеці | Cody Carpenter[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кампазітар, рэжысёр, кінапрадзюсар, акцёр, прадзюсар, кінакампазітар, кінасцэнарыст, пісьменнік |
| Кірунак | фільм жахаў, навукова-фантастычны фільм[d], навукова-фантастычны фільм жахаў[d], трылер[d], фільм пра тайны[d], фэнтэзійны фільм, псіхалагічны фільм жахаў[d], баявік, supernatural horror film[d], псіхалагічны фільм-трылер[d], драматычны фільм, slasher film[d], крымінальны фільм[d], гатычны фільм жахаў[d], гатычны фільм[d], body horror film[d], suspense film[d], крымінальны трылер[d], psychological drama film[d], crime drama film[d] і прыгодніцкі фільм |
| Член у | |
| Прэміі |
Time Machine Award[d] (2008) |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0000118 |
| theofficialjohncarpenter.com (англ.) | |
Джон Говард Карпентэр (англ.: John Howard Carpenter; нар. 16 студзеня 1948[1][2][…], Carthage[d], штат Нью-Ёрк ці Jefferson County[d], штат Нью-Ёрк) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і кінакампазітар. На працягу амаль саракагадовай кінакар’еры Карпентэр зняў шэраг фільмаў у жанрах жахаў і навуковай фантастыкі, некаторыя з якіх атрымалі сусветнае прызнанне і культавы статус. Будучы незалежным рэжысёрам, ён зняў свой першы поўнаметражны фільм «Цёмная зорка» ў 1974 годзе, калі яму было ўсяго 25 гадоў. Праз два гады ён зняў баявік «Напад на 13-ы ўчастак». Яшчэ праз два гады, у 1978 годзе, выйшаў фільм жахаў «Хэлаўін», ён меў вялікі касавы поспех, а таксама вельмі станоўчыя водгукі крытыкаў. Пасля гэтага Джон Карпентэр пачаў лічыцца адным з самых прыбытковых рэжысёраў і пачалася яго кар’ера ў Галівудзе.
Фільмы Карпентэра часта былі малабюджэтнымі, яны вылучаюцца адсутнасцю вынаходніцтваў у аператарскай працы, а таксама мінімалістычнай музыкай, якую Карпентэр напісаў сам да пераважнай большасці сваіх фільмаў. За музыку да фільма «Вампіры» ён атрымаў прэмію «Сатурн» у 1999 годзе. Яго стыль і ўплыў на жанр паслужылі таму, што рэжысёр атрымаў статус «майстра жахаў». Яго музыка аказала вялікі ўплыў на фарміраванне жанру сінтвейв.
Сёння многія з яго фільмаў сталі эталонамі фільмаў жахаў і навуковай фантастыкі, у тым ліку «Туман», «Уцёкі з Нью-Ёрка», «Нешта», «Крысцін», «Вялікі перапалох у маленькім Кітаі», «Чужыя сярод нас» і «У пашчы вар’яцтва».