Перайсці да зместу

Джон Кларк (фізік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Кларк
англ.: John Clarke
Дата нараджэння 10 лютага 1942(1942-02-10) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Браян Піпард[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Кларк (англ.: John Clarke; нар. 10 лютага 1942(1942-02-10), Кембрыдж[1]) — брытана-амерыканскі фізік, спецыяліст у галіне кандэнсаваных асяроддзяў і па матэрыялазнаўстве, вядомы сваёй працай па звышправоднасці і ў прыватнасці распрацоўкай і прымяненнем СКВІДаў. Прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1986) і Амерыканскага філасофскага таварыства (2017), замежны член НАН ЗША (2012).

У Кембрыджскім універсітэце атрымаў ступені бакалаўра (1964), доктара філасофіі Ph. D. (1968) і доктара навук Sc.D. (2005). Пасля — у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, спачатку як пастдок, затым (з 1969) у штаце па фізіцы, цяпер прафесар яго вышэйшай школы.

Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2015), Амерыканскага фізічнага таварыства і Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі, а таксама брытанскага Інстытута фізікі.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2025 года.

  1. а б выгрузка даных FreebaseGoogle.
  2. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  3. а б в NNDB — 2002.
  4. Johnston, Hamish. John Clarke, Michel Devoret and John Martinis win the 2025 Nobel Prize for Physics (англ.). Physics World (7 кастрычніка 2025). Праверана 7 кастрычніка 2025.