Перайсці да зместу

Джон Клэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Клэр
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, натураліст, батрак
Дата нараджэння 13 ліпеня 1793(1793-07-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 мая 1864(1864-05-20)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Джон Клэр (англ.: John Clare; 13 ліпеня 1793, Хэлпстан, Нортгемптаншыр — 20 мая 1864) — англійскі паэт, сын парабка. Апяваў традыцыйную англійскую вёску і аплакваў яе знікненне. У канцы 20 стагоддзя стаўленне да яго паэзіі змянілася, і сёння ён лічыцца адным з найбуйнейшых англійскіх паэтаў 19 стагоддзя. Яго біёграф Джонатан Бейт лічыць, што Клэр быў «найбуйнейшым паэтам працоўнага класа ў гісторыі Англіі. Ніхто не пісаў мацнейшых вершаў пра прыроду, дзяцінства, праведзеныае ў вёсцы, і пра адчужанасць, зыбкасць свайго „я“».

Біяграфія і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў вершаваць пад уражаннем ад паэзіі Джэймса Томсана. Адзін верш выпадкова трапіўся на вочы мясцоваму кнігагандляру, які адшукаў аўтара і звёў яго з выдаўцамі.

Першы ж зборнік вершаў Клэра «Вершы, якія апісваюць сельскае жыццё і віды» (англ.: Poems Descriptive of Rural Life and Scenery, 1820) меў вялікі поспех. Клэр прыехаў у Лондан, пазнаёміўся з літаратурнымі знакамітасцямі. Некалькі ангельскіх лордаў набылі для яго дом і забяспечылі яму пажыццёвую пенсію, аднак з новым ладам жыцця Клэр так да канца і не прызвычаіўся. У далейшым былі выдадзены яшчэ тры кнігі Клэра, з якіх лепшай лічыцца апошняя, «Сельская Муза» (англ.: The Rural Muse, 1835).

Тым не менш сям’я Клэра жыла ў галечы. Ён заахвоціўся да выпіўкі, яго здароўе моцна пахіснулася. З 1837 года ён, за выключэннем кароткага прамежку ў 1841 годзе, ужо не пакідаў дома для вар’ятаў у Нортгемптаншыры, дзе працягваў пісаць вершы і, у тым ліку, стварыў свой самы вядомы верш «Я ёсць» (англ.: I am). Пахаваны ў Хэлпстане.

Зноскі

  1. 1 2 John Clare // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 John Clare // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
  3. ↑ National Heritage List for England
  4. 1 2 Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew, D. Cannadine — Oxford: OUP, 2004.
  5. ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.