Джон Мак-Афі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Джон Мак-Афі
англ.: John David McAfee[1]
Партрэт
Род дзейнасці праграміст, інжынер, бізнесмен, спецыяліст у галіне інфарматыкі, палітык
Дата нараджэння 18 верасня 1945(1945-09-18)[2][3][4]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 чэрвеня 2021(2021-06-23)[5][6] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Commons-logo.svg Джон Мак-Афі на Вікісховішчы

Джон Мак-Афі (англ.: John McAfee; 18 верасня 1945 — 23 чэрвеня 2021[8]) — брытанска-амерыканскі праграміст і бізнесмен.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваў кампанію, якая распрацавала адну з першых антывірусных праграм у 1987 годзе. Кампанія стала адной з найбуйнейшых у свеце вытворцаў антывіруснага праграмнага забеспячэння.

Займаўся крыптавалютамі. Двойчы спрабаваў вылучыцца кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ад Лібертарыянскай партыі (у 2016 і 2020 гадах).

У ЗША Джона Мак-Афі абвінавацілі ў тым, што з 2014 да 2018 года ён не падаваў падаткавыя дэкларацыі і пазбягаў выплаты падаткаў, называючы іншых людзей уладальнікамі яго актываў. Затым яго абвінавацілі ў махлярстве на крыптавалютах. Па звестках пракуратуры, Мак-Афі падманлівым шляхам прасоўваў крыптавалюты праз свой акаўнт і разам з партнёрамі зарабіў на гэтым больш за два мільёны долараў.

Джона Мак-Афі затрымалі ў кастрычніку 2020 года ў Барселоне па запыце міністэрства юстыцыі ЗША. Па версіі пракуратуры, Мак-Афі не заплаціў падатак у памеры 23 мільёнаў долараў за некалькі гадоў. У ЗША бізнесмену за гэта пагражала да 30 гадоў арышту, а за махлярства на крыптавалютах пажыццёвы тэрмін. Сам ён сцвярджаў, што супраць яго існуе змова, а амерыканскія ўлады здзяйсняюць пераслед па палітычных матывах. Джона Мак-Афі знайшлі мёртвым праз некалькі гадзін пасля таго, як іспанскі суд вырашыў выдаць яго ЗША[9].

Зноскі