Джон Мак-Дональд
Сэр Джон Аляксандр Мак-Дональд (11 студзеня 1815, Глазга, Шатландыя, Вялікабрытанія — 6 чэрвеня 1891, Атава, правінцыя Антарыа, Канада) — першы прэм'ер-міністр Канады.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1820 годзе яго бацькі эмігравалі ў Канаду, пасяліўшыся ў Кінгстане (правінцыя Антарыа). Ва ўзросце 15 гадоў Мак-Дональд уладкаваўся на працу ў адвакацкую кантору, а ў 1836 годзе атрымаў адвакацкую ліцэнзію ў Верхняй Канадзе, пасля чаго практыкаваў у Кінгстане. У 1844 годзе быў абраны прадстаўніком Кінгстана ў канадскай заканадаўчай асамблеі. У 1847 годзе ўвайшоў у склад кабінета ў якасці генеральнага рэсівера (кіраўніка спрэчнай маёмасцю), неўзабаве стаў лідарам кансерватыўнай партыі. У кааліцыйным кабінеце міністраў Мак-Дональд атрымаў пасаду генеральнага пракурора. У 60-х гадах XIX стагоддзя Мак-Дональд прымаў актыўны ўдзел у перамовах, якія папярэднічалі стварэнню дамініёна Канада ў 1867 годзе, пасля чаго стаў першым прэм'ер-міністрам новай дзяржавы і ў далейшым граў ключавую ролю на канадскай палітычнай сцэне.
Зноскі
- ↑ Sir John A. Macdonald Праверана 20 верасня 2016.
- ↑ Макдональд Джон Александер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ Sir John Macdonald // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ John Alexander Macdonald // Library of Parliament — 1876. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Макдональд Джон Александер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.