Джон Мішук
| Нарадзіўся |
29 верасня 1940 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Памёр | 28 ліпеня 2025 (84 гады) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Рост | 185 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Вага | 87 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Хват | леварукі ўдар[d] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Джон Мішук, Ян Мішук (англ.: John Miszuk; 29 верасня 1940, Налібакі, цяпер Стаўбцоўскі раён, Беларусь — 28 ліпеня 2025) — канадскі хакеіст беларускага паходжання. Першы хакеіст з Беларусі ў НХЛ[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Налібакі ў 1940 годзе. У 1943 годзе нацысты вёску спалілі, а жыхароў вывезлі на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Пасля вайны сям’я з нямецкіх лагераў пераязджае ў Канаду. У 1950 годзе туды пераехаў бацька Джона, які неўзабаве знайшоў працу на грыбной ферме. Пасля ён вярнуўся па астатнюю сям’ю і перавёз усіх у Гамільтан (Антарыа). Па вайне ў Гамільтан пераехала і шмат іхніх знаёмых з Налібак.
Джон пачаў гуляць у хакей ва ўзросце 10 год. У 13 год ён стаў гуляць за мясцовыя юніёрскія клубы, а яшчэ праз 7 год дэбютаваў у наймацнейшай хакейнай лізе свету — НХЛ — у складзе амерыканскай каманды «Дэтройт Рэд Уінгз». У наступныя 7 год абаронца Мішук правёў 237 гульняў (7 галоў, 39 перадач) у складзе чатырох каманд Нацыянальнай хакейнай лігі — апроч «Дэтройта», гэта «Чыкага Блэкхокс», «Філадэльфія Флаерз» і «Мінесота Норд Старз». Ён таксама згуляў больш за 200 матчаў у іншай прафесійнай хакейнай лізе WHA, якая ў 1970-я гады канкурыравала з НХЛ. У 37 гадоў Джон Мішук сышоў з прафесіянальнага хакею. Пасля выступаў у клубе ветэранаў.
У пасляспартовым жыцці пайшоў у бізнес. Спачатку працаваў у Сан-Дыега ў рэстаране. А ў 1980 годзе вярнуўся ў Канаду і сам адкрыў па франшызе рэстаран хуткага абслугоўвання.
У 2019 годзе наведаў родную вёску праз 76 год пасля ад’езду. У чэрвені ён разам з дочкамі Кэтлін і Мэры і ўнучкай Гэйлі прыехаў у Беларусь на тры дні[1].
28 ліпеня 2025 года памёр ва ўзросце 84 гадоў[2].
Зноскі
- 1 2 Першы хакеіст зь Беларусі ў НХЛ наведаў родную вёску. Праз 76 год пасьля ад’езду . Радыё Свабода (14 чэрвеня 2019). Праверана 6 жніўня 2025.
- ↑ John Miszuk | Hamilton | Bay Gardens Funeral Home (англ.). baygardens.permavita.com. Праверана 6 жніўня 2025.