Джон Пірпант Морган
Джон Пірпант Морган I | |
---|---|
John Pierpont Morgan I | |
![]() | |
прадпрымальнік, банкір і фінансіст | |
Род дзейнасці | прадпрымальнік, калекцыянер мастацтва, банкір, фінансіст |
Дата нараджэння | 17 красавіка 1837[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка 1913[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Епіскапальная царква |
Бацька | Junius Spencer Morgan[d][6] |
Маці | Juliet Pierpont[d][6] |
Жонка | Frances Louisa Tracy[d] і Amelia Sturges Morgan[d] |
Дзеці | Джон Пірпант Морган[d], Эн Морган[d], Juliet Pierpont Hamilton[d] і Louisa Pierpont Morgan[d] |
Альма-матар | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Джон Пірпант Морган I (англ.: John Pierpont Morgan I; 17 красавіка 1837, Хартфард, Канектыкут, ЗША — 31 сакавіка 1913, Рым, Каралеўства Італія) — амерыканскі прадпрымальнік, банкір і фінансіст.
Біяграфія і бізнес[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і Дж. С. Моргана, заснавальніка банкірскага дому «J.S. Morgan & Co» у Лондане, і Джульет Пірпант. Атрымаў адукацыю ў Гётынгенскім універсітэце.
З 1857 па 1861 гады Морган служыў у банку «Данкан, Шэрман & Кº» (Нью-Ёрк). У 1861 ажаніўся з Амеліяй Старджэс (1835—1862). Заўдавеўшы, Морган уступіў у 1865 годзе ў другі шлюб з Фрэнсіс Луіз Трэйсі (1842—1924), якая нарадзіла яму 4 дзяцей: Луізу Пірпант Морган (1866—1946), «Джэка» Пірпанта Моргана (1867—1943), Джульет Морган (1870—1952) і Эн Морган (1873—1952).
Пасля працы ў розных фірмах, у 1871 годзе Морган стаў партнёрам у кампаніі «Дрэксел, Морган & Кº» (разам з Энтані Дрэкселам). Пасля смерці партнёра ў 1893 годзе фірма была ператворана ў банкірскі дом «Дж. П. Морган & Кº» (Нью-Ёрк). У саюзе з залежнымі ад яго банкамі ў Філадэльфіі, Парыжы і Лондане, дом у той час з’яўляўся найбуйнейшай фінансавай кампаніяй у свеце.
Банк Моргана кантраляваў будаўніцтва чыгунак, удзельнічаў у стварэнні найбуйнейшай сталеліцейнай кампаніі «Ю. Эс. Стыл карпарэйшн» (U.S. Steel), электратэхнічнай фірмы «Джэнерал электрык», фінансаваў пасажырскія перавозкі ў Атлантыку.
У 1907 годзе Морган прадухіліў буйны банкаўскі крызіс, сабраўшы пул прыватных інвестараў для ліквідацыі банкаўскай панікі[9][10].
Морган і Грамадзянская вайна ў Амерыцы (1861—1865)[правіць | правіць зыходнік]
Падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША (1861—1865 гг.) Морган спекуляваў зброяй. Пазней справу пра спекуляцыю зброяй расследавала камісія Кангрэса, але Морган пазбег адказнасці, калі скарыстаўся сувязі ва ўрадзе і ўнёс 300 долараў афіцыйных адступных[11].
Калекцыянер і мецэнат[правіць | правіць зыходнік]
Морган вядомы як калекцыянер карцін, кніг і іншых твораў мастацтва, многія з якіх дарыў «Метраполітэн-музею» (Нью-Ёрк), фундатарам і прэзідэнтам якога з’яўляўся асабіста. Пасля смерці Моргана яго сын у 1924 годзе адкрыў у Нью-Ёрку бібліятэку Пірпанта Моргана і прызначыў першым яе дырэктарам асабістага бібліятэкара бацькі Белу да Коста Грын (1883—1950).
Морган таксама вядомы як найбуйнейшы мецэнат: акрамя «Метраполітэн-музея», ён ахвяраваў велізарныя сумы на Амерыканскі музей прыродазнаўчай гісторыі, школу Гротан (штат Масачусетс), Гарвардскі ўніверсітэт (асабліва яго Медыцынскую школу), працоўныя школы (эквівалент савецкіх ПТВ).
У 1901 годзе вылучыў грошы Ніколу Тэслу на будаўніцтва асвятляльнай сістэмы на Манхэтэне.[12]
У кіно[правіць | правіць зыходнік]
- Тайна Ніколы Тэслы / Tajna Nikole Tesle (Югаславія 1979 год, Рэжысёр: Крсто Папіч) — у ролі Дж. Пі. Моргана Орсан Уэлс.
- Людзі, якія пабудавалі Амерыку / The Men Who Built America (Міні-серыял. ЗША 2012 г.) — у ролі Дж. Пі. Моргана Eric Rolland.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б в г various authors Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. Lee — London: 1885.
- ↑ а б J.P. Morgan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б John Pierpont Morgan // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118784889 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118784889 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ LIBRIS — 2009. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б Google Books — 2005.
- ↑ Праца для кампетэнтных Морганаў
- ↑ Кангрэс не даў бы ні цэнта на выратаванне Lehman Brothers Архівавана 17 снежня 2009.
- ↑ Howard Zinn. 'A People’s History of the United States. New York: Perennial, 2003. p.255 ISBN 0-06-052837-0
- ↑ «Нікола Тэсла: Уладар свету». Аўтар і рэжысёр Віталь Праўдзіўцаў
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чарльз Р. Моррис // Финансовые гении Америки. Как Эндрю Карнеги, Джон Д. Рокфеллер, Джей Гульд и Дж. П. Морган создали американскую суперэкономику — Днепропетровск: Баланс Бизнес Букс, 2010. — 384 с. — 1500 экз. — ISBN 978-966-415-011-5 Архівавана 4 снежня 2010.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джон Пірпант Морган
- Біяграфія Дж. П. Моргана
- Падрабязная біяграфія Дж. П. Моргана
- Асобы
- Нарадзіліся 17 красавіка
- Нарадзіліся ў 1837 годзе
- Нарадзіліся ў Канектыкуце
- Памерлі 31 сакавіка
- Памерлі ў 1913 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Пахаваныя ў Канектыкуце
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся ў Хартфардзе, Канектыкут
- Прадпрымальнікі ЗША
- Мецэнаты ЗША
- Банкіры ЗША
- Фінансісты ЗША
- Калекцыянеры мастацтва
- Дынастыя Морганаў
- Заснавальнікі музеяў
- JPMorgan Chase