Джон Рашуорт Джэліка
Джон Рашуорт Джэліка | |
---|---|
англ.: John Rushworth Jellicoe, 1st Earl Jellicoe | |
![]() | |
Дата нараджэння | 5 снежня 1859[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 лістапада 1935[3][1][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | John Jellicoe[d][5] |
Маці | Lucy Keele[d][5] |
Муж: | Florence Jellicoe[d] |
Дзеці | George Jellicoe, 2nd Earl Jellicoe[d], Lady Gwendoline Jellicoe[d], Agnes Jellicoe[d], Lady Myrtle Jellicoe[d], Lady Norah Jellicoe[d] і Lady Prudence Jellicoe[d] |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі |
Званне | адмірал-флоту[d] |
Камандаваў | Гранд-Фліт |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Джон Рашуо́рт Джэ́ліка, 1-ы граф Джэліка (англ.: John Rushworth Jellicoe, 1st Earl Jellicoe; 5 снежня 1859, Саўтгемптан — 20 лістапада 1935, Лондан) — брытанскі адмірал флоту (1919) часоў Першай сусветнай вайны, рыцар Вялікага крыжа ордэна Лазні і Каралеўскага Віктарыянскага ордэна, член Ордэна Заслуг, генерал-губернатар Новай Зеландыі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З 15 ліпеня 1872 года служыў у каралеўскіх ВМС, паступіўшы кадэтам на навучальны карабель HMS Britannia[6]. Сапраўдная служба пачалася падчас Егіпецкай вайны 1882 года. З 1888 года служыў у Адміралцействе.
Джэліка паказаў сябе разумным афіцэрам, ён быў папулярны сярод экіпажа і клапаціўся аб дабрабыце і баявым духу сваіх матросаў. У 1888—1891 гадах выконваючы пасаду памочніка дырэктара дэпартамента марской артылерыі.
У 1891 годзе ён быў падвышаны ў званні да камандэра і быў прызначаны на браняносец «Вікторыя», на якім служыў, пакуль той не затануў у 1893 годзе. У 1900 годзе ўдзельнічаў у падаўленні Баксёрскага паўстання ў Кітаі, удзельнічаў у Пекінскай экспедыцыі. З лютага 1902 года па жнівень 1904 года быў памочнікам кантралёра флоту.
З 1 лютага 1905 года па жнівень 1907 года Джэліка быў дырэктарам дэпартамента марской артылерыі і тарпед, у 1907—1908 — контр-адміралам Атлантычнага флоту, у 1908—1910 займаў пасаду кантралёра флоту і Трэцяга марскога лорда, дамагаючыся сродкаў для мадэрнізацыі флоту і падтрымліваючы распрацоўку новых праектаў дрэдноўтаў і падводных лодак. У 1911 годзе Джэліка стаў намеснікам Джорджа Калагэна, які камандаваў Флотам метраполіі Вялікабрытаніі; у 1912—1914 быў Другім лордам Адміралцейства; у 1914, з пачаткам Першай сусветнай вайны, узначаліў Гранд-Фліт.
Джэліка камандаваў брытанскім флотам ў Ютландскай марской бітве 31 мая—1 чэрвеня 1916 года. 24 чэрвеня 1916 года расійскі імператар Мікалай II узнагародзіў яго ордэнам св. Георгія 3-й ступені.
4 снежня 1916 года стаў Першым марскім лордам і займаў гэтую пасаду больш за год, аж да 24 снежня 1917 года.
У 1918 годзе атрымаў тытул віконта і з верасня 1920 года па лістапад 1924 года быў генерал-губернатарам Новай Зеландыі; вярнуўшыся ў Англію ў чэрвені 1925 года, атрымаў тытул графа; у 1928—1932 прэзідэнт Брытанскага легіёну.
Напісаў мемуары: «Вялікі флот у 1914—1916: стварэнне, развіццё і дзейнасць» (1920), «Крызіс марской вайны» (1920), «Падводная небяспека» (1934).
21 кастрычніка 1949 года Джэліку і Дэвіду Біці былі адкрыты помнікі на Трафальгарскай плошчы.
Званні[правіць | правіць зыходнік]
- Малодшы лейтэнант (5.12.1878)
- Лейтэнант (23.8.1880)
- Камандэр (30.6.1891)
- Кэптен (1.1.1897)
- Контр-адмірал (8.2.1907)
- Віцэ-адмірал (18.9.1911)
- Адмірал (5.3.1915)
- Адмірал флоту (3.4.1919)
Зноскі
- ↑ а б John Rushworth Jellicoe, 1st Earl Jellicoe // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Admiral John Henry Rushworth Jellicoe, 1st Earl Jellicoe // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Джеллико Джон Рашуорт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Heathcote T. A. The British Admirals of the Fleet 1734–1995. — Pen & Sword Ltdisbn=0 85052 835 6.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.
- Шабанов В. М. Военный орден Святого Великомученика и Победоносца Георгия. Именные списки 1769—1920. Биобиблиографический справочник. — М., 2004.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 5 снежня
- Нарадзіліся ў 1859 годзе
- Нарадзіліся ў Саўтгемптане
- Памерлі 20 лістапада
- Памерлі ў 1935 годзе
- Памерлі ў Кенсінгтоне
- Пахаваныя ў Англіі
- Кавалеры ордэна Лазні
- Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ордэна
- Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла
- Кавалеры ордэна Святога Георгія III класа
- Асобы
- Памерлі ў Лондане
- Генерал-губернатары Новай Зеландыі
- Адміралы Вялікабрытаніі
- Адміралы Першай сусветнай вайны
- Графы пэрства Злучанага каралеўства
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Вялікабрытанія)