Джон Туртура
| Джон Туртура | |
|---|---|
| англ.: John Turturro | |
| | |
| Дата нараджэння | 28 лютага 1957[1][2] (69 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Katherine Borowitz[d] |
| Дзеці | Arianna Turturro[d] і Diego Turturro[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | акцёр, кінарэжысёр, пісьменнік, сцэнарыст, характарны акцёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, кінаакцёр, рэжысёр, кінапрадзюсар, акцёр агучвання, тэатральны рэжысёр |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0001806 |
Джо́н Майкл Туртура (англ.: John Michael Turturro; нар. 28 лютага 1957, Бруклін, Нью-Ёрк, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі акцёр, кінарэжысёр і сцэнарыст.
Грае пераважна клапатлівых і нервовых персанажаў. Актыўна супрацоўнічаў з рэжысёрам Спайкам Лі, прыняўшы ўдзел у яго карцінах: «Рабі, як трэба!», «Кваседкі», «Дзяўчына Нумар 6», «Крывавае лета Сэма». А таксама, пачынаючы з 1990-х гадоў, іграў у фільмах братоў Коэн: «Скрыжаванне Мілера», «Бартан Фінк», «Вялікі Лебоўскі» і «О, дзе ж ты, брат?». У 2000-х гадах Туртура прыняў удзел у чатырох частках паспяховага камерцыйнага праекта: «Трансформеры», «Трансформеры: Помста заняпалых», «Трансформеры 3: Цёмны бок Месяца» і «Трансформеры: Апошні рыцар». У 2002 годзе зняўся ў серыяле «Раздзяленне», дзе сыграў ролю Ірвінга Бейліфа.
У якасці рэжысёра Туртура зняў шэсць карцін, а таксама быў прадзюсарам трох мастацкіх і аднаго дакументальнага фільмаў.