Джон Фарэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Фарэй
англ.: John Farey
Сілуэт Джона Фарэя, намаляваны яго сябрам Уайтам Уотсанам, у Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі. Побач з партрэтам знаходзіцца QR-код, які вядзе на гэты артыкул на розных мовах
Сілуэт Джона Фарэя, намаляваны яго сябрам Уайтам Уотсанам, у Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі. Побач з партрэтам знаходзіцца QR-код, які вядзе на гэты артыкул на розных мовах
Род дзейнасці геолаг, пісьменнік, матэматык, геадэзіст
Дата нараджэння 24 верасня 1766(1766-09-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1826(1826-01-06)[3][4] (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Фарэй (Фэры) (англ.: John Farey, 1766 — 6 студзеня 1826) — англійскі геолаг, пісьменнік. Найбольш вядомы сваім матэматычным канцэптам, і паслядоўнасцю, названай у яго гонар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джон Фарэй нарадзіўся ў Вобурне (Бедфардшыр). Вучыўся ў Галіфаксе (Ёркшыр). Выявіўшы надзвычайную схільнасць да матэматыкі, малявання і геадэзіі, быў заўважаны Джонам Смітанам.

Адвучыўшыся, Фарэй пераехаў у Лондан, дзе жылі яго сваякі, і працаваў там на працягу некалькіх гадоў, падчас якіх пазнаёміўся і ажаніўся з Сафіяй Х'юберт (Sophia Hubert). У Лондане нарадзілася іх першае дзіцё, пазней у іх было яшчэ восем, двое з якіх памерлі ў дзяцінстве.

У 1792 годзе Джон быў прызначаны агентам герцага Фрэнсіса Бедфардскага ў яго вобурнскіх маёнтках. Пасля смерці герцага ў 1802 годзе Фарэй хістаўся паміж эміграцыяй або пасяленнем на ферме. Спыніўшыся на другім, ён пасяліўся ў Вобурне як геолаг і каморнік, які кансультуе. На яго выбар у значнай ступені паўплывала знаёмства з Уільямам Смітам, які ў 1801 годзе быў прыняты герцагам на працу для работ па асушванню і ірыгацыі.

У 1805 годзе Джон Фарэй замяніў Артура Юнга на пасадзе сакратара Смітфілдскага клуба. Яго працы па геадэзіі дазвалялі яму падарожнічаць па графстве, даследуючы маёнткі землеўладальнікаў, якія заказвалі яго паслугі, або даследаваць мінералы, якія яны мелі. Гэтыя яго работы па эканамічнай геалогіі спатрэбілася падчас Прамысловай рэвалюцыі для пошуку новых залежаў вугля і металічных руд.

Памёр у Лондане. Яго ўдава прапаноўвала геалагічную калекцыю мужа Брытанскаму музею, але той адмовіўся, у выніку чаго калекцыя была разгрупавана.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Фарэй быў пладавітым пісьменнікам. Прафесар Х'ю Торэнс знайшоў каля 270 яго запісаў, у чатыры разы больш, чым паказана у «каталозе навуковых папер» Каралеўскага таварыства. Фарэй пісаў на разнастайныя тэмы, пачынаючы ад садаводства да геалогіі, металургіі, метралогіі, пераходу на дзесятковую валюту, музыкі і матэматыкі і заканчваючы пацыфізмам.

Унёс істотны ўклад у «Rees’s Cyclopædia»: артыкулы аб каналах, мінералогіі, геадэзіі, некалькі артыкулаў аб навуковай і матэматычнай асновах гуку.

У 1809 годзе Фарэй сустрэўся з Уільямам Марцінам, які апублікаваў працу аб дербішырскіх карысных выкапнях, каб высветліць, ці могуць яны разам зрабіць геалагічную карту Дэрбішыра. Аднак Марцін ужо быў цяжка хворы і памёр у наступным год[5].

Найбольш вядомая праца Фарэя — «Агульны агляд земляробства і мінералаў Дербішыра» (англ.: General View of the Agriculture and Minerals of Derbyshire, 3 тома, 1811-17) — для Міністэрства земляробства.

Рад Фарэя[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на свае заслугі ў гісторыі і геалогіі, найбольш вядома імя Фарэя па паслядоўнасці, названай у гонар яго як вынік яго даследаванняў матэматыкі гуку («Philosophical Magazine», vol. 47, 1816, pp 385–6).

Зноскі

  1. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  2. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #140756752 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  3. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  4. John Farey, Sr. // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. H. S. Torrens, ‘Martin, William (1767—1810)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004 accessed 13 Feb 2011

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]